Грамадства11

У беларускіх малодшых школьнікаў з'явіцца факультатыў «Мая Айчына»

Гэта вынікае з пастановы Мінадукацыі, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале. Факультатыў разлічаны на 105 гадзін і будзе вывучацца з 5 па 7 класы.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Задачы факультатыва наступныя:

  • пашырэнне ведаў вучняў пра асаблівасці гістарычнага развіцця Рэспублікі Беларусь і жыцця беларускага народа;
  • фарміраванне ў вучняў каштоўнасных адносін да сваёй Радзімы, выхаванне іх на лепшых традыцыях нацыянальнай культуры;
  • выхаванне ў вучняў глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў і культуры беларускага народа;
  • фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі;
  • развіццё ў вучняў крытычнага мыслення па аснове аналізу розных крыніц інфармацыі; стварэнне ўмоў для развіцця творчай асобы, самаадукацыі, самавыяўлення.

У выніку асваення зместу гэтай вучэбнай праграмы навучэнцы павінны:

  • мець уяўленне аб паняццях «Радзіма», «Айчына», «сімвалы дзяржаўнасці», «дзяржаўная ўлада» і іншых;
  • ідэалогіі беларускай дзяржавы;
  • канстытуцыйных правах і абавязках чалавека;
  • нацыянальных асаблівасцях беларускага народа,
  • талерантных адносінах да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў ды інш.

Сярод тэм факультатыва для вучняў пятага класа — «Закон і парадак», «Айчына —Радзіма — дзяржава», «Пад абаронай дзяржавы», «Грамадзянінам быць абавязаны».

У шостым класе на факультатыве разгледзяць такія тэмы як «Мая сям'я», «Будучыня — гэта мы», «Годныя грамадзяне Айчыны», «Учынкі чалавека».

У праграме для сёмага класа ёсць такія тэмы: «Адказнасць за правапарушэнні», «Быць адказным за свае ўчынкі», «Нормы жыцця ў грамадстве», «Героі вакол нас».

Каментары1

  • Ёсік
    27.01.2024
    А навошта расцягнулі на 3 класы? Гісторыю Беларусі ўлада ўспрымае толькі зь ліпеня 1944 года (некаторыя прасоўваюць 1994).

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска2

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы12

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый13

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год2

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

Адвакатам Аляксея Навальнага далі ад 3,5 да 5,5 гадоў калоніі па справе аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска2

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Галоўнае
Усе навіны →