«Я за мір, таму, як і многія, галасую за Барыса Надзеждзіна. Усім нам удачы», — звярнуўся да расіян вядомы рок-музыка Юрый Шаўчук.
Барыс Надзеждзін адрэагаваў на гэты зварот падзякай і прызнаннем у сімпатыі да творчасці Шаўчука:
«Я шмат гадоў, не — дзесяцігоддзяў слухаю і спяваю песні Юрыя Шаўчука. Цудоўныя па шчырасці, па энергетыцы, па разлітай у іх любові да нашай Радзімы — Расіі. Дзякуй, Юрый Юльянавіч! Прарвемся! Дажывем і перажывем!»
Чытайце таксама:
У Расіі выстройваюцца чэргі, каб падпісацца за кандыдата Надзеждзіна
Каментары