Моды66

«Слова пацана» на салігорскім ТБ. Вядучая правяла эфір у вобразе, які ацэняць фанаты нашумелага серыяла

Калі на працу нельга надзяваць трэнікі, але вельмі хочацца быць у трэндзе.

Фота: скрын з эфіру Салігорскага тэлеканала

Кажуць, што беларускія рэгіянальныя тэлеканалы адсталі ад трэндаў, але вядучая і галоўная рэдактарка ​​Салігорскага ТБ Зоя Міхнавец гатова паспрачацца з гэтым выказваннем. Нядаўна жанчына правяла эфір у пінжаку з лампасамі, якія нагадваюць палоскі на знакамітых трэніках ад Adidas.

Тым самым трапіла адразу ў дзве модныя тэндэнцыі: стылістыку папулярнага серыяла «Слова пацана» і «блоккор» — трэнд, мегапапулярны сярод заходніх зорак.

І, хоць выкананне аўтфіту відавочна пакідае жадаць лепшага, можна аддаць належнае смеласці вядучай, якая абрала такі пінжак у кадр.

@belarus.vibe Калі на працу нельга надзяваць трэнікі, але вельмі хочацца быць у трэндзе #словопацана #солигорск #новостибеларуси #слуцк #беларусьновости #беларусь #белорусы #беларускіцікток #нашаніва ♬ Titanic flute fail - Funny/Awesome Vids

Каментары6

  • Турэцкі гандляр
    18.01.2024
    Не паказалі абібасы
  • Завадскі
    18.01.2024
    Журналістка, якая па паперцы каб не забыцца чытае пра сутнасьць сваёй місіі выглядае максімальна недарэчна.
  • Рэчаіснасьць
    19.01.2024
    Салігорск - беларускае Чыкага

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →