Электраманцёр з Лёзна любіў настальгаваць у «Аднакласніках» па савецкім мінулым. І здзівіўся, калі на яго павесілі два пратаколы
У канцы снежня сілавікі наведалі лёзненца Сяргея Кудраўцава, хаця мужчына на добрым рахунку ў райцэнтры. Яго згадвала і абласная газета ў артыкуле аб мясцовым філіяле «Віцебскэнерга».
Сілавікі знайшлі ў стужцы мужчыны ў «Аднакласніках» свастыку і матэрыялы групы «Stop Luka», паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Так ён зарабіў адразу два пратаколы: 19.10 і 19.11 КаАП РБ.
Зрэшты, суддзя Аляксей Лапушынскі дазволіў мужчыну Новы год адзначаць дома: замест арышту даў штрафы — сумарна выйшла 1480 рублёў і канфіскацыя тэлефона «Poco».
Каментары