Грандыёзная кулінарная падзея адбудзецца 13 студзеня на другім паверсе фермерскага рынку ў Валяр'янаве (вул. Лагойская, 5а).
Час правядзення мерапрыемства — з 13:00 да 16:00. Усе ахвотныя змогуць узяць удзел у вялікай колькасці актыўнасцяў, піша Tochka.by.
Што чакае наведвальнікаў вернісажу
Падчас свята ўсе ўдзельнікі змогуць убачыць ежу гіганцкіх памераў. Гэта і бургер, і круасан, і зефір, і глазураваны сырок. Але не проста ўбачыць, а яшчэ і пакратаць, і сфатаграфавацца з імі.
Арганізатары таксама падрыхтавалі кулінарны батл. Як думаеце, хто пераможа — гіганцкі хінкалі ці пельмень?
А як наконт таго, каб пакаштаваць велізарную ежу?
Бясплатныя майстар-класы і актыўнасці
Наведвальнікі ГК «Валяр'янава» змогуць паўдзельнічаць у бясплатным майстар-класе па ўпрыгожванні дзівосных пончыкаў з рознымі смакамі ад @pon_pushka.by.
Не жадаеце ўпрыгожваць пончыкі? Не праблема! Навучыцеся дэкараваць імбірна-мядовыя пернікі ад @pryaniki_minsk.
Акрамя гэтага парадамі па падрыхтоўцы страў і выбару прадуктаў падзеляцца майстры «Валяр'янава».
Для дзяцей таксама будзе мора актыўнасцяў.
Гандлёвы комплекс размешчаны ў вёсцы Валяр'янава па адрасе вул. Лагойская, 5а, за 500 м за кальцавой аўтадарогай па Віцебскай шашы. Для пакупнікоў тут вялікая бясплатная паркоўка.
Прыехаць на фермерскі рынак можна і на грамадскім транспарце. Сюды ходзяць аўтобусы 113а, 113с, 141, 141а, 143, 145с, 417а; а таксама маршруткі 1111, 1151, 1409, 1455.
За ўсімі акцыямі і прапановамі можна сачыць у Instagram-акаўнце ГК «Валяр'янава».
У Варшаве пройдзе фестываль Varušniak Ščodryk. Ён будзе доўжыцца 16 гадзін
Варэнне з шышак, адвар з іголак. Як даць навагодняй ялінцы другое жыццё?
Чатырохслойны соус-пірог з ікрой для тых, хто любіць стол па-багатаму — рэцэпт
«20 страў — і я ўжо ў плюсе!» Колькі зарабляе кухар на фуд-траку з васьміногам?
Каментары