Культура22

«Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч трапіў у спіс найлепшых кніг па версіі міжнароднай журналісцкай сеткі IJNet

Міжнародная журналісцкая сетка IJNet склала спіс кніг пра журналістыку і журналістаў, якія варта пачытаць. Сярод іх — твор Святланы Алексіевіч, піша Будзьма.

Мінск. Верасень 2020 года. Святлана Алексіевіч і адвакатка Наталля Мацкевіч ідуць у СК даваць паказанні па справе Каардынацыйнай рады. Праз некалькі дзён нобелеўская лаўрэатка пакіне Беларусь.

Дакументальная проза

«Сярод смельчакоў: надзея, супрацьстаянне і выгнанне ў барацьбе за Ганконг і будучыню дэмакратыі ва ўсім свеце» (Among the Braves: Hope, Struggle, and Exile in the Battle for Hong Kong and the Future of Global Democracy), аўтары Шыбані Махтані і Цімаці Маклафлін

Кніга распавядае пра пратэсты, якія праходзілі ў Ганконгу ў 2019 годзе ў падтрымку дэмакратыі. Кітай адказаў жорсткім падаўленні свабоды прэсы і дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Героямі кнігі сталі чацвёра актывістаў, якія разумеюць, на якую рызыку ідуць, але працягваюць змагацца за лепшую будучыню для Ганконга.

«Імперыя болю: таемная гісторыя дынастыі Саклераў» (Empire of Pain: The Secret History of the Sackler Dynasty), аўтар Патрык Радэн Кіф

Заснаваная на старанна праведзеным расследаванні кніга «Імперыя болю» распавядае аб трох пакаленнях сям'і Саклер, якая пабудавала свой бізнэс на гандлі апіоідным анальгетыкам аксіканцінам, распаўсюджанне якога прывяло да апіоідных эпідэмій у ЗША.

Калі вам спадабалася гэтая кніга, звярніце ўвагу на іншую кнігу таго ж аўтара: Патрык Радэн Кіф «Нічога не кажы. Паўночная Ірландыя. Смута, закуліссе, галасы з магіл» (Say Nothing: A True Story of Murder and Memory in Northern Ireland).

«Забойцы кветкавага месяца: кроў, нафта, індзейцы і нараджэнне ФБР» (Killers of the Flower Moon: The Osage Murders and the Birth of the FBI), аўтар Дэвід Гран

Дзеянне кнігі адбываецца ў 1920-х у Аклахоме. У цэнтры сюжэту — загадкавая смерць людзей племя асейджаў, у той час найбагацейшых у свеце на душу насельніцтва, бо на іх землях была выяўлена нафта. Колькасць ахвяр расце, і да расследавання падключаецца нядаўна сфармаванае ФБР. Магчыма, вы чулі пра гэтую кнігу: нядаўна паводле яе зняў фільм Марцін Скарсэзэ.

«Апошняя лодка з Шанхая: эпічная гісторыя кітайцаў, якія ўцяклі ад рэвалюцыі Маа» (Last Boat Out of Shanghai: The Epic Story of the Chinese Who Fled Maoʼs Revolution), аўтар Хелен Зіа

Журналістка Хелен Зіа распавядае гісторыю чатырох маладых людзей — жыхароў Шанхая, якія ўцяклі з Кітая ў 1949 годзе спачатку ў Ганконг, потым на Тайвань і, нарэшце, у ЗША. Асновай для гісторыі паслужылі сотні інтэрвʼю з прадстаўнікамі апошняга пакалення бежанцаў з Кітая, якое памятае масавыя ўцёкі з краіны. 

«На лініі фронту: зборнік журналісцкіх матэрыялаў Мары Колвін» (On the Front Line: The Collected Journalism of Marie Colvin), аўтар Мары Колвін

Удастоеная ўзнагарод амерыканская журналістка, замежная карэспандэнтка The Sunday Times, Мары Колвін была забітая ў 2012 годзе ў Сірыі, дзе асвятляла падзеі грамадзянскай вайны, якая ідзе ў краіне. У кнігу ўвайшлі яе найлепшыя журналісцкія матэрыялы. Частка грошай, атрыманых ад продажу кнігі, была накіравана ў Фонд памяці Мары Колвін.

«Калісьці я была табой: памяць аб каханні і нянавісці ў разарванай Амерыцы» (Once I Was You: A Memoir of Love and Hate in a Torn America), аўтар Марыя Інахоса

У сваіх мемуарах журналістка Марыя Інахоса распавядае ўласную гісторыю сталення мексіканскай дзяўчынкі ў Чыкага, разважае пра гісторыю і прыроду іміграцыйнай палітыкі ЗША.

«Нашы жанчыны на месцах падзей: зборнік эсэ, напісаных арабскімі жанчынамі, якія жывуць у арабскім свеце» (Our Women on the Ground: Essays by Arab Women Reporting from the Arab World) пад рэдакцыяй Захры Ханкір, уступленне напісала Крысціян Аманпур

Зборнік уключае 19 эсэ, напісаных журналісткамі з розных краін арабскага свету. Яны расказваюць, як асвятлялі канфлікты ва ўласных краінах, пераадольваючы цяжкасці і выкарыстоўваючы магчымыя перавагі, звязаныя з працай журналістак у гэтым рэгіёне. Адна з аўтарак гэтага зборніка — пераможца конкурсу ICFJ Knight 2020 года Ліна Аталах, супрацоўніца егіпецкага выдання Mada Masr.

«Сараеўскі гатэль Holiday Inn на перадавой палітыкі і вайны» (Sarajevo’s Holiday Inn on the Frontlines of Politics and War), аўтар Кенэт Морысан

Кніга прысвечана гісторыі гасцініцы Holiday Inn, у якой падчас аблогі Сараева ў пачатку 1990 гадоў жылі замежныя карэспандэнты. Аповед пачынаецца з будаўніцтва гасцініцы да зімовых Алімпійскіх гульняў 1984 гады, а пазней чытач дазнаецца, якую ролю граў гэты гатэль падчас Баснійскай вайны.

«Час сэканд хэнд», аўтар Святлана Алексіевіч

Пятая, завяршальная кніга дакументальнага цыкла «Галасы Утопіі» лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2015 года беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Уключае інтэрвʼю, якія аўтар запісвала шмат гадоў і ў якіх людзі расказваюць, як у Савецкім Саюзе перажывалі канец халоднай вайны і бурныя 90-я.

«Некаторым людзям патрэбны забойствы: мемуары аб забойствах у маёй краіне» (Some People Need Killing: A Memoir of Murder in My Country), аўтар Патрысія Евангеліста

Уражлівая хроніка арганізаванай прэзідэнтам Дутэртэ «вайны з наркотыкамі» і масавых пазасудовых забойстваў на Філіпінах. Кніга таксама прысвечана працы рэпарцёраў, у якіх хапае духу адпраўляцца ў самыя небяспечныя месцы і казаць «не» падчас самых цяжкіх рэпрэсій.

Мастацкая літаратура

«Кампраміс», аўтар Сяргей Даўлатаў

Навелы гэтай кнігі заснаваныя на асабістым досведзе пісьменніка — галоўны герой, журналіст, праглядае свае публікацыі, сабраныя за «дзесяць гадоў хлусні і прытворства». Ён успамінае, як былі напісаны гэтыя матэрыялы і на якія кампрамісы яму кожны раз даводзілася ісці. Саркастычныя, смешныя і ў той жа час сумныя гісторыі аб працы разумнага і таленавітага журналіста ў Савецкім Саюзе.

 «У мяне ёсць да вас некалькі пытанняў» (I Have Some Questions for You), аўтар Рэбека Маккай

Самая новая кніга ў спісе: апублікавана ў 2023 годзе. Галоўная гераіня рамана, прафесарка, выкладчыца кінамастацтва і аўтарка падкастаў Бодзі Кейн, вяртаецца, каб правесці двухтыднёвы варкшоп, у сваю школу-інтэрнат у Нью-Гэмпшыры, дзе некалі была забітая яе аднакласніца і суседка па пакоі. Кейн зноў успамінае ўсе дэталі справы і спрабуе разабрацца, што ў свой час магло пайсці не так у расследаванні гэтага забойства.

«Ромавы дзённік» (The Rum Diary), аўтар Хантэр С. Томпсан

У 50-х гадах мінулага стагоддзя журналіст Пол Кемп, ад імя якога расказваецца гісторыя, пераязджае з Нью-Ёрка ў Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка, дзе збіраецца працаваць у буйной мясцовай газеце. Там ён закохваецца ў таямнічую жанчыну і аказваецца ўцягнутым у заблытаныя любоўныя інтрыгі і карупцыю.

Каментары2

  • Рома
    08.01.2024
    Светлана Алексиевич - гордость белорусского народа! Желаю ей дальнейших творческих успехов и всего наилучшего!
  • А. Н
    09.01.2024
    [Рэд. выдалена]

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага7

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

Сірыя была фабрыкай каптагону, «какаіну для бедных». Пасля падзення рэжыму стала ясна, дзе яго выраблялі2

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →