Музыка11

Што за гурт Nizkiz, які амаль у поўным складзе затрымалі ў Магілёве

Раніцай 6 студзеня стала вядома пра затрыманне ўдзельнікаў магілёўскага гурта Nizkiz. У няволі апынуліся Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітрый Халяўкін — трое з чатырох удзельнікаў калектыва. Расказваем, што варта ведаць пра Nizkiz — гурт, што пайшоў па слядах Tor Band.

Фота: modernrock.ru

Гурт Nizkiz складаецца з чатырох музыкантаў:

  • Аляксандр Ільін (вакал, тэксты песень);
  • Сяргей Кульша (бас-гітара);
  • Дзмітрый Халяўкін (барабаны);
  • Леанід Несцярук (гітара).

У рукі сілавікоў трапілі першыя тры музыканты. Леанід Несцярук цяпер знаходзіцца за мяжой.

Nizkiz узнік у 2008 годзе. Цікавая назва, паводле Аляксандра Ільіна, насамрэч нічога не значыць — гэта проста прыгожае спалучэнне літар. На тым этапе існавання гурт актыўна ладзіў жывыя выступы, удзельнічаў, паводле словаў Дзмітрыя Халяўкіна, ва ўсіх магчымых конкурсах і адборах.

І гэта дало свой плён — пра Nizkiz пачалі гаварыць, паступова гурт набіраў вядомасць. Да 2020-га яны выпусцілі тры альбомы, знялі шэсць кліпаў, атрымалі багата ўзнагародаў. А яшчэ збіралі тысячныя аншлагі ў беларускіх клубах і выступалі на разагрэве ў Thirty Seconds To Mars, калі тыя прыязджалі ў Мінск.

Яшчэ адзін цікавы факт пра Nizkiz — іх трэк «Полночь» трапіў у футбольны сімулятар FIFA online 4. Гэта было не пытанне грошаў, а хутчэй яшчэ адзін спосаб прасунуць сваю творчасць, ды яшчэ і прыемны — музыканты добра ставяцца да футбола.

Найбольшую вядомасць у сваёй гісторыі Nizkiz набылі ў 2020-м. Яшчэ да пачатку кавіду, у лютым таго года, магілёўцы зладзілі сольны канцэрт у Falcon Club — на той час гэта было іх найвялікшае ўласнае выступленне. А праз некалькі месяцаў, 26 чэрвеня 2020 года, гурт прадставіў моцны трэк «Правілы», створаны ў супрацоўніцтве з амерыканскім прадзюсарам Нікаласам Эсігам. А калі пачаліся маршы, Nizkiz знялі на іх кліп да «Правілаў» — і ён стаў вельмі папулярны.

Ільін так апісваў нараджэнне «Правілаў»: «Песня стваралася даволі лёгка, бо ўсе словы, думкі і пасылы луналі ў паветры. Нам заставалася толькі агучыць гэта».

Пасля пачатку вайны Nizkiz выступілі за мір і адмянілі свае канцэрты ў Расіі. Гітарыст Леанід Несцярук (адзіны чалец гурта, які цяпер на волі) казаў тады пра гэта: «Мне здаецца, быць супраць гвалту і бязмежжа — гэта пытанне не палітыкі, а прыстойнасці і адэкватнасці».

Хлопцы выступалі ў Еўропе — напрыклад, прыязджалі ў Вільню, Берлін, даязджалі нават да Кіпра. Але чальцы гурта працягвалі жыць у Беларусі. Выключэнне — гітарыст Леанід Несцярук. У кастрычніку 2022 ён пісаў у фэйсбуку, што нейкі час будзе жыць у Варшаве і што гатовы праводзіць прыватныя ўрокі электрагітары.

Лёс Nizkiz нагадвае гісторыю гурта Tor Band, яшчэ адных музыкаў пратэстнага часу. Музыкі з Рагачова не жадалі з'язджаць з Беларусі і трапілі пад крымінальны пераслед. У выніку Tor Band абвясцілі экстрэмісцкім фармаваннем, а 31 кастрычніка 2023-га трох музыкаў за іх песні прысудзілі да тэрмінаў ад 7,5 да 9 гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — гурт Tor Band

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

Як амерыканцы рэагуюць на беларускі рок

Каментары1

  • root
    06.01.2024
    "Прэмія радыё АНТ"

    Лол, ня ведаў што ў канала з зомбаскрыні ёсць сваё радыё. Лепей бы напісалі, што Nizkiz у свой час перамаглі на конкурсе Euravision, які ладзілі на буйнейшым у сьвеце форуме reddit. То бок гэта сусветна вядомая група. Пра такое АНТшным выканаўцам застаецца толькі марыць.

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Даследаванне ДНК ахвяр вывяржэння ў Пампеях разбурыла прыгожую легенду пра маці з дзіцем10

У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы1

«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў105

«Крыма больш няма». Амерыка пры Трампе не збіраецца дапамагаць Украіне вяртаць акупаваныя Расіяй тэрыторыі?40

Навуковец назваў два раёны Мінска, якія аблюбавалі кажаны2

Для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам26

У Вілейскім раёне збіралі грошы на рэстаўрацыю старадаўняй царквы. У выніку з яе проста выкінулі ўсё старое6

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка26

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе». Паспяховы IT-бізнэсмен расказаў, чаму з'ехаў з краіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Галоўнае
Усе навіны →