У Беларусі 1 студзеня 2024 года вырастуць стаўкі падаходнага падатку на здачу кватэр у наём. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў апублікаваны адпаведны закон.
У адпаведнасці з ім стаўкі падаходнага падатку за здачу жылога памяшкання (за пакой), садовых домікаў і лецішчаў у 2024 годзе складаюць за месяц:
— у Мінску — 47 рублёў,
— у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінскім раёне — 44 рублі,
— у Асіповічах, Бабруйску, Баранавічах, Барысаве, Ваўкавыску, Горках, Дзяржынску, Жлобіне, Жодзіне, Кобрыне, Крычаве, Лідзе, Мазыры, Маладзечне, Навагрудку, Наваполацку, Оршы, Пінску, Полацку, Рэчыцы, Светлагорску, Слоніме, Слуцку, Смалявічах, Смаргоні, Салігорску, Фаніпалі — 29 рублёў,
у іншых гарадах абласнога, раённага падпарадкавання і пасёлках гарадскога тыпу — 21 рубель,
іншых населеных пунктах і тэрыторыях — 15 рублёў.
Каментары