Усяго патроху33

Звычку рана ўставаць людзям перадалі неандэртальцы — вучоныя

Па выніках новага даследавання, людзі-жаўранкі могуць быць удзячныя за сваю звычку рана ўставаць генам, атрыманым у спадчыну ад неандэртальцаў.

Neanderthal man reconstruction Реконструкция неандертальца Рэканструкцыя неандэртальца
Рэканструкцыя неандэртальца, Музей натуральнай гісторыі, Лондан. Фота: Wikimedia Commons

Нягледзячы на тое, што большая частка генаў, атрыманых сучасным чалавекам у выніку даўняга скрыжавання з неандэртальцамі, у ходзе эвалюцыі была страчана, некаторая з іх засталася. Гэтыя гены дапамаглі раннім Homo Sapiens адаптавацца да новага асяроддзя падчас перамяшчэння з Афрыкі ў Еўразію.

Хваля міграцыі адбылася каля 70 тысяч гадоў таму. І на новых прасторах з больш халодным кліматам мігранты з Афрыкі сутыкнуліся з неандэртальцамі, якія засялялі прасторы Еўразіі сотні тысяч гадоў.

Вынікі скрыжавання дзвюх галін нагадваюць пра сябе чатырма працэнтамі ДНК неандэртальцаў, што прысутнічаюць у арганізме сучаснага чалавека. Яны звязаныя з пігментацыяй скуры, валасамі, тлушчам і імунітэтам.

Як піша The Gardian, эпідэміёлаг з Каліфарнійскага ўніверсітэта Джон Капра (John Capra) разам з калегамі прааналізаваў ДНК сучасных людзей і неандэртальцаў і высветліў, што ў біялагічным гадзінніку (ці цыркадных рытмах) як неандэртальцаў, так і сучаснага чалавека ўдзельнічаюць розныя варыянты генаў. Але вучоныя зрабілі дапушчэнне, што ў некаторых з сучасных людзей захаваўся менавіта неандэртальскі варыянт.

Для таго, каб праверыць сваю гіпотэзу, даследчыкі звярнуліся да брытанскага біябанка, які захоўвае інфармацыю пра генетыку, здароўе і лад жыцця паўмільёна чалавек.

У выніку высветлілася, што сапраўды, у многіх сучаснікаў прысутнічаюць такія гены. Мала таго, гэтыя гены ўвесь час былі звязаныя з раннім абуджэннем людзей, якія іх маюць. Пра гэта адкрыццё вучоныя пішуць у часопісе Genome Biology and Evolution.

Толькі не варта лічыць, што менавіта гены неандэртальцаў адыгрываюць вырашальную ролю ў звычцы ранняга прабуджэння, звяртаюць увагу даследчыкі. На гэта ўплывае шэраг экалагічных і культурных фактараў.

Па словах Капры, наяўнасць генаў неандэртальца, што вызначаюць біялагічны гадзіннік, дазваляе лепш адаптавацца да сезонных змен працягласці светлавога дня:

«У больш высокіх шыротах карысна мець больш гнуткі гадзіннік, які здольны лепш мяняцца ў адпаведнасці з сезоннымі зменамі працягласці светлавога дня».

Як тлумачыць прафесар Марк Маслін (Mark Maslin) з Універсітэцкага каледжа Лондана, адкрыццё вучоных — доказ таго, што некаторыя людзі сапраўды з'яўляюцца жаўранкамі. Для саміх жа неандэртальцаў ранні падʼём ва ўмовах кароткага зімняга дня быў жыццёва неабходны для паспяховага пошуку харчавання. З такога пункту гледжання становіцца больш зразумелай пагаворка: «Хто рана ўстае, таму Бог дае».

Чытайце яшчэ:

Вучоныя: сучасныя людзі атрымалі вялікія насы ў спадчыну ад неандэртальцаў

Неандэртальцы елі адзін аднаго. Але не ад голаду

Археолагі знайшлі сведчанне кантактаў Homo sapiens з неандэртальцамі

Каментары3

  • Жвір
    19.12.2023
    Кажуць, што прарадзіма ўсіх людзей Афрыка, кшталту нашы продкі пайшлі з таго кантынента. Дык а неандэртальцы скуль у Еўропе ўзяліся, калі, як тут цьвердзяць, яны жылі на еўрапейскіх абшарах за сотні тысячаў гадоў да прыходу хомасапіенсаў (70 т.г.т.) ??? Гэта ж вынікае, што яны перажылі ў сваёй гісторыі існаваньня не адзін ледавіковы перыяд,..а навалы сапіенсаў не перажылі... Увогуле, я ня жаўранак, у мяне гнуткі графік, але адчуваю, што некалі я быў неандэртальцам, бо надта даверлівы, а сапіенсы дужа ж хітра*опыя. Я ўпэўнены, што неандэртальцы зьніклі праз даверлівасьць, спагаду і дабрыню... З сапіенсамі жыць - ня можна такім быць...
  • Васёк
    20.12.2023
    Эта жэ фота алкаголика Ванюшы из нашава пад'езда..! Тока он сьпит позна. А чо фсе не андэртальцы были алкаголиками? Ву еураопте затарывались?...
  • Пивасёк
    20.12.2023
    Васёк, неандерталец не азначае, што алкаголік, неандэрталец азначае, што "не падхвосьцце"... не under tail ец...

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы14

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы1

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле13

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →