Навука і тэхналогіі2222

Неандэртальцы елі адзін аднаго. Але не ад голаду

Неандэртальцы, якія вымерлі прыкладна 40 тысяч гадоў таму, елі адзін аднаго. Навукоўцы знаходзілі іх косткі з пашкоджаннямі, якія паказваюць на тое, што мяса з іх з'елі.

Але навошта неандэртальцы елі адзін аднаго, да гэтага часу невядома. Даследчык з Універсітэта Брайтана Джэймс Коўл вырашыў высветліць, ці выгадна было есці людзей з пункту гледжання калорый, і пераканаўся, што не. 

Для пачатку Джэймс Коўл вывучыў даследаванні пра змест пратэіну, вугляводаў і тлушчу ў розных частках цела чалавека.

З іх вынікала, што ў сэрцы прыкладна 650 калорый, у печані - 2500 калорый, у цягліцах - 32 тысячы калорый і гэтак далей. Усяго ў чалавеку каля 125 тысяч калорый. Гэтыя параметры уласцівыя людзям, якія жылі ў 1940-50-х гадах. Неандэртальцы былі больш укормленымі, але не асабліва.

Каларыйная каштоўнасць чалавека.

Коўл затым вывучыў, колькі калорый змяшчаецца ў мышачных тканках жывёл, якіх елі неандэртальцы. Высветлілася, што,

калі з'есці ўсе мышцы маманта, можна атрымаць 3,6 мільёна калорый. З шарсцістага насарога - 1,3 мільёна калорый.

Па энергетычнай каштоўнасці ўнутраных органаў старажытных жывёл дадзеных няма, таму вучоны параўноўваў толькі энергетычную каштоўнасць мышачнай тканіны. Параўнанне атрымалася не на карысць неандэртальцаў.

Мяса аднаго супляменніка 25 дарослым неандэртальцам не хапіла б і на дзень, а мамантам можна было харчавацца месяц.

Каларыйная каштоўнасць старажытных жывёл.

Джэймс Коўл робіць выснову, што, імаверна, неандэртальцы елі адзін аднаго не дзеля харчавання. Іншыя навукоўцы, якія не ўдзельнічалі ў даследаванні Коўла, адзначаюць, што ён падышоў да пытання з цікавага боку, але наўрад ці калі-небудзь можна будзе напэўна сказаць, навошта неандэртальцы елі адзін аднаго.

Пакуль няма ўпэўненасці, забівалі яны супляменнікаў дзеля ежы, елі памерлых ці адзін аднаго падчас рэлігійных рытуалаў. Сам Коўл схіляецца да версіі аб рытуальным паяданні.

Каментары22

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэм'ер Сяргей Румас з'явіўся на пахаванні Вергеенкі ФОТАФАКТ6

Рыжанкоў: У мяне і бабуля, і мама былі чыстымі полькамі52

Пуцін прапанаваў Ірану рэкордныя аб'ёмы расійскага газу са зніжкай 75%4

Лідар чэмпіянату Беларусі вылецеў з нятопавага еўракубка ўжо на першай стадыі кваліфікацыі

У Пінску пенсіянер уцякаў з месца ўчыненага ім наезду і па дарозе падбіў яшчэ дзве машыны

Вядомы блогер набыў кватэру ў Польшчы — вось як гэта ў яго атрымалася20

Байдэн можа выйсці з выбарнай гонкі ўжо на гэтыя выхадныя12

Мінскі хірург выдаў зборнік эстэцкай прозы. Так па-беларуску раней не пісалі

У Драздах збіраюцца завесці плывучыя альтанкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →