Урад вырашыў адкрыць два памежныя пункты на ўсходняй мяжы: Вааліма і Ніірала. Пра гэта прэм'ер-міністр Петэры Орпа паведаміў на брыфінгу, прысвечаным абмежаванням на ўсходняй мяжы, піша Yle.fi.
Кіраўнік МУС Мары Рантанен распавяла, што новае рашэнне дзейнічае да 14 студзеня 2024 года. Са слоў міністра, урад уважліва сочыць за падзеямі на ўсходняй мяжы, і калі з'ява не спыніцца, мяжа можа быць зноў хутка закрытая.
Прадстаўнік памежнай службы Міка Лехмус, у сваю чаргу, адзначыў, што Еўрапейскае агенцтва памежнай і марской бяспекі Frontex дапамагае фінскім памежнікам патруляваць мяжу.
Журналісты спыталі, чаму адкрылі менавіта гэтыя два пункты. Па словах Лехмуса, такім чынам людзі, якія жывуць па абодва бакі мяжы, змогуць наведваць сваіх сваякоў.
Тэрмін дзеяння папярэдняга рашэння аб двухтыднёвым закрыцці ўсходняй мяжы заканчваецца ў ноч з серады на чацвер.
У канцы лістапада Фінляндыя закрыла ўсе дзевяць пунктаў пропуску.
Каментары