Грамадства2525

Карпянкоў адрэагаваў на канферэнцыю каліноўцаў: Мы нават сабак не прыводзілі ў баявую гатоўнасць

Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў прыгразіў добраахвотнікам, што ваююць за Украіну.

Мікалай Карпянкоў. Скрын відэа СТБ

29 лістапада ў Кіеве прайшла канферэнцыя, на якой сабраліся розныя апазіцыйныя сілы: каліноўцы, прадстаўнікі Інтэрнацыянальнага легіёна УСУ, рух «Вольная Беларусь» з Зянонам Пазняком, Офіс Святланы Ціханоўскай і іншыя.

«Там кажуць, што нейкі з’езд прайшоў, недзе рыхтуюцца да нейкага ўварвання, што там аб’ядноўваюцца вакол 15 ці 20 каліноўцаў нейкія апазіцыйныя сілы. Вы ведаеце, гэта настолькі не адбіваецца на нашай баявой гатоўнасці. Мы нават сабак не прыводзілі ў баявую гатоўнасць з нагоды таго, што недзе там сабраліся. Сунуцца — яны атрымаюць», — заявіў Карпянкоў на СТБ.

«Няхай іх нават 200, яны вельмі хутка скончацца. Адзін-два баі», — дадаў ён. 

Прапаганда пры гэтым ужо тыдзень абмяркоўвае, як на той канфэрэнцыі планавалі «штурмаваць Беларусь».

Каментары25

  • Хопіць і 200 байцоў ды пару Хаймарсаў
    10.12.2023
    А чаму тады яго псы з губопа штодзень штурмуюць дзверы пенсіянераў, што напісалі каментары? І гэта лукашысты так абасцаліся ад бязбройных людзей і нявінных каментароў. А што калі людзі пачнуць аказваць супраціў са зброяй?
  • Подполковник Кутыркин
    10.12.2023
    Бобр, Вставить им железные челюсти. Ну ,а если серьёзно, то украинцы всё это затеяли на всякий случай. Операция под чужим флагом ,называется.Что резонно
  • Язэп
    10.12.2023
    Дык 15-20 альбо 200? З іншага боку арыфметычныя здольнасці чэмаданіхі мы ведаем

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў збілі пешахода: траўмы атрымала дзяўчына3

«Нельга крыўдзіць, абражаць тых, хто быў да цябе». Лукашэнка абурыўся прамовай Трампа33

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі28

У Браславе — бусел, у Белавежскай пушчы — лісічкі. Цёплае надвор’е заблытала прыроду1

Латушка адказаў на абвінавачванні Пазняка: Пасварыцца не атрымаецца75

Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень выбараў7

Для другой АЭС разглядаюць пляцоўку пад Магілёвам10

Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам у Белгазпрамбанку3

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →