Грамадства22

Пра рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі навук, ролю Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю — новы «Ток» з сацыёлагам Генадзем Коршунавым

Генадзь Коршунаў, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, у 2020-м кіраваў Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. Менавіта звесткі гэтага інстытута пратачыліся ў СМІ, і ўсе даведаліся, што ў Мінску рэйтынг Лукашэнкі рэкордна нізкі — 24%, а ЦВК давярае ўсяго 11%. У вялікай гутарцы «Ток» Генадзь тлумачыць, якія лічбы трапляюць Лукашэнку на стол, чаму рэжым не мае аб’ектыўнай сацыялогіі, хто з’яўляецца ядзерным электаратам Лукашэнкі сёння і колькі гэтых людзей.

Генадзь Коршунаў. Фота: «Наша Ніва»

Генадзь Коршунаў таксама разважае пра тое, ці ёсць палітычны рэйтынг у Віктара Лукашэнкі і чаму Мікалай яшчэ доўга будзе ў свядомасці беларусаў проста «дзіцём Лукашэнкі». Тлумачыць, як на сітуацыю ў краіне ўплывае беларуская мантра «Абы не было вайны», ці працуе ашалелая прапаганда і чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі. Кажа, чаму рэжым так баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года і хто можа перацягнуць электарат Лукашэнкі. А таксама распавядае пра чысткі ў Акадэміі навук, як страціў дырэктарскае крэсла і чаму памяркоўнасць беларусаў — гэта добрая якасць.

00:00 — вырвана з кантэксту

00:41 — найгоршы рэйтынг у гісторыі

02:50 — як выперлі з Інстытута сацыялогіі

08:57 — «У Лукашэнкі ніякіх даных няма»

13:46 — колькі праўды ў меме «Саша 3%»

17:26 — чыя была ідэя намаляваць Лукашэнку 80%

22:30 — які цяпер рэйтынг у Лукашэнкі

27:15 — як уплывае мантра «Абы не было вайны»

29:32 — на каго разлічаныя песні Ганны Сялук, нявесткі Лукашэнкі

30:31 — хто можа перамагчы Бондараву

31:54 — ці працуе ашалелая прапаганда

33:56 — чаму лукашэнкаўцы грызуцца між сабой

35:21 — ЗАВІТВАЙЦЕ Ў ХАБ «НОВАЯ ЗЯМЛЯ» Ў БЕЛАСТОКУ

35:53 — чысткі ў Акадэміі навук

37:27 — пра кіраўніка Акадэміі Гусакова

38:31 — пра Мусіенку і цэнтр EcooM, які малюе прыгожыя лічбы Лукашэнку

41:20 — у якім стане беларуская навука

42:25 — роля Ярмошынай

45:16 — хто сфальсіфікаваў экзітполы ў Беларусі

46:32 — колькі набрала Ціханоўская ў 2020-м

48:33 — што можа аб’яднаць прыхільнікаў Расіі і Пуціна і еўрапейскай Беларусі

49:31 — дзевяць груп у беларускім грамадстве: сям’я і кашалькі, сілавікі, бюджэтнікі

54:12 — як бюджэтнікі ставяцца да Лукашэнкі

57:01 — колькі пасіянарных ябацькаў

1:00:05 — ці беларусы цярпілы?

1:05:08 — пра сямейны індывідуалізм беларусаў

1:08:14 — чаму пачалося паляванне на памерлых класікаў

1:09:45 — ці працуе дэманізацыя Захаду

1:11:28 — як беларусы ставяцца да вайны і Расіі

1:12:46 — якая падтрымка ў Пуціна

1:13:51 — як разупэўніць тых, хто за Лукашэнку і Пуціна

1:17:49 — калі ў Беларусі могуць адбыцца перамены

1:20:24 — чаму ў Беларусі засакрэцілі ўсе магчымыя лічбы

1:21:31 — чаму рэжым баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года

1:24:11 — хто з палітыкаў мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі

1:26:24 — як беларусы ставяцца да Мікалая Лукашэнкі

1:28:58 — што не так з беларускай школай

1:31:27 — ці працуюць заклікі Качанавай нараджаць

1:35:18 — пра дачку ва Украіне

1:36:08 — БЛІЦ: Карл Маркс ці Карл Попер, БДУ ці ЕГУ, Бабарыка ці Ціханоўскі, Карпенка ці Ярмошына

1:37:53 — як беларусы ставяцца да ўладнай вярхушкі

1:38:54 — ці прагаласуюць беларусы за Качанаву

1:41:49 — давер да арміі, судоў, міліцыі

Каментары2

  • бабруйчанін
    03.12.2023
    Як 100 год таму камісары ідєолагі з- за " рысы абмежаванасці" так і бондаравазаронак адчулі сваю безпакаранасць вартасць і " сеюць..ненавісць жах
  • 2 раза соврать что 1 раз сказать Правду
    03.12.2023
    по определению не может быть социологии при диктатуре. И ... не надо мягео скажем, вводить в заблуждение беларусский Народ.
    Добавлю, социология в условиях диктатуры - это полит-бизнес или просто чем-то заняться. ниисэпи, Вардомацкий, теперь этот.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк2

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі3

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»12

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →