Грамадства99

Ціханоўская парэкамендавала, што рабіць у «адзіны дзень галасавання»

Святлана Ціханоўская прапанавала беларусам 5 спосабаў, як тут і цяпер рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання», прызначаны на 25 лютага 2024 года. Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых «бязвыбараў» не прызнаюць.

«Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам — хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося», — канстатавала Ціханоўская.

У той жа час яна назвала пяць дзеянняў (ці бяздзеянняў), якія кожны з беларусаў, якія застаюцца ў краіне, усё ж такі могуць рабіць:

  • пазбягаць удзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах;

  • выкарыстоўваць незалежныя медыя для атрымання праўдзівай інфармацыі. Пры гэтым, аднак, абавязкова выкарыстоўваць VPN і прыбіраць лічбавыя сляды;

  • не дазваляць рэжыму падмануць сябе, сваіх блізкіх і сяброў. Ім трэба тлумачыць, чаму тое, што абвясціў Лукашэнка — гэта «бязвыбары»; 

  • збіраць доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых. Яны павінны ведаць, што панясуць адказнасць за свае дзеянні;

  • выкарыстоўваць сродкі творчага самавыражэння: музыку, кіно, мастацтва, сатыру і іронію. Нават размова на беларускай мове можа быць спосабам выражэння нязгоды.

Каментары9

  • Ёсік
    01.12.2023
    А я пайду, сапсую білютэнь, і буду ведаць, што я не аддаў свой голас дырэктару саўгаса, буду разумець, што яго кішэнны карпенка падрабіў вынікі галасаваньня. Яно і так зразумела, што фальсіфікацыя, але без майго голасу, і я змагу выступіць у судзе сведкам наконт парушэньня законаў карпенкам, калі ён будзе выць на лаве падсудных, сідзячы ў клетцы - Не вінаваты я, мяне прымушалі так рабіць узамен салодкага жыцьця, сідзячы на шыі беларусаў.
  • Абу
    01.12.2023
    А я вам зараз пакажу - пяць спосабаў... :)
  • кісё
    01.12.2023
    ну і забяспечыце яўку. а што ў вашым бюлетэне ім пох
    што зрабіла Света летам 20-га? памагла забяспечыць яўку - на ўчасткі прыйшлі нават тыя, хто так бы не пайшоў

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →