Грамадства99

Караеў расказаў, ці ёсць у яго ахоўнік, і праспяваў на БТ песню «Любэ»

Былы міністр унутраных спраў, а цяпер памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў распавёў, ці ходзіць з аховай, ці можа папрасіць прабачэння і дзе працуюць дзеці. Але было адно пытанне, на якое ён не захацеў адказваць.

Юры Караеў Юрий Караев Yuriy Karaev
Юры Караеў падчас размовы з дзецьмі. Скрын відэа tvr.by / YouTube

У перадачы «100 пытанняў даросламу» на БТ Караева распытвалі падлеткі. 

Ці ёсць у Караева ахоўнік

Чыноўнік заўважыў, што на цяперашняй пасадзе ён не карыстаецца аховай. «Я люблю хадзіць па цэнтральных вуліцах пешкі, паглядзець, як той казаў, як жыве народ».

Караеў кажа, што яго часта пазнаюць і часам падыходзяць з пытанням ці праблемамі. Здараецца, што людзі пытаюцца, ці можна запісацца на прыём. Бываюць выпадкі, калі людзі згадваюць, што служылі самі ці іх сыны разам з ім у нейкім месцы. Але ў асноўным падыходзяць, каб павітацца ці сфатаграфавацца, перакінуцца парай словаў.

Ці складана прасіць прабачэння

Па словах Караева, яму зусім не складана прасіць прабачэння. Ён гэта тлумачыць тым, што «прасіць прабачэння не могуць толькі людзі, у якіх ёсць такі грэх, як гордасць». «Напэўна, я ім не валодаю. І папрасіць прабачэння, як мне здаецца, не павінна быць складанай справай для любога нармальнага чалавека. Гэта, як мне падаецца, натуральна».

Караеў распавёў, калі ён апошні раз прасіў прабачэння: «Зайшоў нядаўна ў атэлье ўшыць дэталь у касцюме, і жанчына кажа: «О, а я вас ведаю. Два гады назад вы на мяне насварыліся». Я пытаюся, як я насварыўся. Высветлілі, як гэта было. Яна на вуліцы мяне спыніла і выказвала неабгрунтаваныя прэтэнзіі на адрас уладаў. Яна сама была на ўзводзе, бо ў яе адбылося няшчасце, звязанае з COVID. Ну вось мы цяпер убачыліся. І яна кажа, што хоча ў мяне прабачэння папрасіць. Ну і я сказаў, што прашу прабачэння, калі неяк не так адказаў».

У жніўні 2020 года, пасля збіцця пратэстоўцаў, Караеў выбачаўся ў эфіры АНТ. Але не перад усімі:

«Я бяру адказнасць і прыношу прабачэнні за траўмы выпадковых людзей на пратэстах, якія трапілі пад раздачу».

Пытанне, на якое чыноўнік не стаў адказваць, — пра памылку, за якую дагэтуль шкадуе.

Ці зможа рукой разбіць цагліну

На пытанне, ці зможа рукою разбіць цагліну, Караеў адказаў, што не зможа і ніколі не спрабаваў такое рабіць. «Не лічу гэта вялізнай доблесцю. Разумею, што каратэкі робяць гэта для ўмацавання духу і цела. Захапляюся імі, але не лічу гэта карысным для здароўя, суставаў, надкосніцы», — выказаў сваё меркаванне былы спецназавац і дадаў, што на ўсіх паказных мерапрыемствах імкнуўся гэты элемент прыбраць.

«Калі байцы казалі: «Давайце пакажам дзецям, ураду, гасцям, як мы разбіваем цагліны», — я даказваў: «Гэта розуму не дадае» (калі галавою). І кулаку гэта карысці таксама не прынясе. Навошта кулаком разбіваць цагліну? Для гэтага можна ўзяць кувалду

Якія кнігі чытае. «Ні Даўлатава, ні Маркеса»

Адна з дзяўчат у студыі спытала ў Караева, якія кнігі ён звычайна бярэ — Даўлатава ці Маркеса?

На гэта пытанне чыноўнік адказаў, што ніводнага з іх не чытаў: «Я ўвогуле чалавек такі кніжны, які чытае. Але ні Сяргея Даўлатава ні Габрыэля Маркеса я не чытаў. Неяк вось прайшло міма маёй увагі».

Караеў распавёў, што цяпер ён перачытвае «Залатое цяля» Ільфа і Пятрова, а на тумбачцы каля ложка ў яго нібыта ляжыць Амар Хаям. А ў тым месцы, дзе ён жыве ў Гродне, — «Паднятая цаліна» Шолахава.

Якую музыку любіць слухаць

На пытанне пра любімую музыку Караеў адказаў, што слухае папулярныя радыёстанцыі. «Там усё — ад хітоў нулявых гадоў да Паліны Гагарынай. Ад сучасных беларускіх выканаўцаў да «Песняроў», старых народных песняў».

Сярод любімых песняў назваў «Вальс бастон» і «Чарга па хлеб» Разенбаума. І дадаў, што любіць народныя песні, песні казакоў і гурта «Любэ». У якасці доказу праспяваў куплет песні гурта «Любэ» «Конь».

Нагадаем, на канцэрце ў Гродне да 9 Мая Караеў разам з Каранікам спявалі з расійскім спеваком Алегам Газманавым песню «День Победы». 

Дзе працуюць дзеці

Караеў кажа, што хацеў, каб сыны служылі ў сілавых структурах, але тыя абралі іншае.

Яго старэйшы сын займаецца трэнерскай работай па каратэ. Ён вядзе заняткі ў некалькіх групах дзяцей 1-4 класаў.

«Ён любіць іх навучаць, выхоўваць. І ў яго гэта добра атрымліваецца. Нават бацькі часам звоняць і просяць, каб трэнер угаварыў дзіця паесці кашы», — расказаў Караеў.

Малодшы сын — супрацоўнік стадыёна «Дынама».

Ці карысталіся сыны яго сувязямі? Караеў сцвярджае, што малодшы «наогул пазбягае размовы [пра дапамогу], ён заўсёды трымаў у таямніцы, хто яго бацька». А вось старэйшы сын часам прасіў дапамогі ў вырашэнні «нейкіх трэнерскіх пытанняў», і бацька яму дапамагаў.

«Але нічога такога, каб было. У інтарэсах агульнай справы. Ён выдатна ведае, што для мяне дзесьці праявіць сваю ўладу, выкарыстаць знаёмства — табу. Я стараюся гэтым не карыстацца», — сцвярджае былы сілавік.

Чытайце яшчэ:

Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода

Саладуха расказаў, колькі зарабіў на песні «Здравствуй, чужая мілая». Сума немаленькая

Караеў абвінаваціў беларусаў тымі ж словамі, якімі Гітлер абвінавачваў яўрэяў і марксістаў

Каментары9

  • Отстойник
    29.11.2023
    Отстойник совка....
  • 777
    29.11.2023
    Счастье караева, что его еще не захотели взорвать....)))
  • AlexxelA
    29.11.2023
    Taja ciotačka z atelje pieraharnula staronku nažal, ale spadyiajusia što daloka nia ŭsie bielarusy ŭnutry Bielarusi takija.

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →