«Працавалі тут да поту». Пасланне нашчадкам знайшлі ў Рагачоўскім лясніцтве
Ліст нашчадкам, напісаны 53 гады таму, выявілі ў бутэльцы падчас рамонту будынка, піша тэлеграм-канал Міністэрства лясной гаспадаркі.
Напісалі яго 53 гады таму тагачасныя работнікі сваім будучым калегам «у гонар 100-годдзя Леніна» — 6 жніўня 1970 года.
Ліст кароткі. У ім паведамляецца, што калектыў тут быў дружны і што «працавалі тут да поту». У лісце пазначаны прозвішчы аўтараў — ляснікі Іван Кірэйшын, Мікалай Сімакоў і ляснічы Сяргей Кандраценка.
Ліст захоўваецца ў музеі Рагачоўскага доследна-вытворчага лясніцтва.
Каментары
беларусам (простым) пэўна наканава працаваць "да поту" і за капейкі ( зараз што - інакш?