Ціханоўская: Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі, каб знішчыць наша права на самавызначэнне
Беларускі нацыянальная лідарка звярнулася да беларусаў з нагоды 103-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Сёння, 27 лістапада, гадавіна Слуцкага збройнага чыну [супраціў жыхароў Случчыны ў 1920 годзе Чырвонай Арміі, якая рухалася з усходу — НН]. І ў савецкія часы, і зараз гэтая частка нашай гісторыі замоўчваецца ці ад яе ўвогуле адмаўляюцца. З гэтай нагоды беларуская лідарка запісала зварот, у якім нагадала пра падзеі таго часу.
«У 1920 годзе беларусы больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. Сяляне ды інтэлігенцыя стаялі плячо да пляча і баранілі незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Яны імкнуліся захаваць нашу краіну непадзельнай — і спыніць агрэсію з боку краіны-суседкі.
Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне. Але мы не маем права саступіць у гэтай барацьбе. Бо інакш знікне не толькі наша краіна, але і наша ідэнтычнасць», — зазначыла Святлана Ціханоўская.
Яна заклікала бараніць родную культуру, мову, гісторыю.
«Гэта і будзе нашым сучасным супрацівам імперскаму «рускаму свету», — рэзюмавала Святлана Ціханоўская.
Каментары
Тыя, хто каштоўнасна заходнікі, хопіць напранаць на сябе маску "беларуса", бо ўжо цягне на шызу.