Сёння даляр патаннеў на капейку, за два дні на тры капейкі.
На таргах у Мінску 9 лістапада даляр патаннеў на 1,13 капейкі да 3,1697 беларускага рубля. Учора зніжэнне склала амаль дзве капейкі.
Расійскі рубель вырас на 0,84 капейкі да 3,4525 за 100 адзінак.
Кітайскі юань сёння апусціўся на 1,69 капейкі да 4,3490 за 10 адзінак.
На пачатку 2023 года курсы былі наступныя:
- даляр — 2,7364,
- еўра — 2,9073,
- расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак,
- юань — 3,8617.
Максімальна даляр каштаваў на таргах 9 кастрычніка 2023 года — 3,3609 беларускага рубля. Такім чынам роўна за месяц зніжэнне склала 19 капеек.
Максімальны курс еўра быў 15 сакавіка 2022 года — 3,6670.
Каментары