Грамадства1212

Камітэт сейма Літвы па бяспецы выказаўся супраць павелічэння для беларусаў тэрміну дзеяння гуманітарных ДНЖ

«Прапанова носіць паспешны характар і можа стварыць негатыўныя прэцэдэнты ў будучыні».

migracja.lt

Камітэт літоўскага парламента сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне рэкамендаваў адхіліць прапанову міністра ўнутраных спраў Агнэ Білатайце аб павелічэнні для замежнікаў тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства (ДНЖ) з аднаго да трох гадоў, піша «Позірк».

Сваю папраўку ў закон «Аб прававым статусе замежнікаў» Білатайце аргументавала тым, што ДНЖ выдаецца ў асноўным грамадзянам Беларусі, якія бягуць ад рэжыму. Пры гэтым сітуацыя ў краіне працяглы час не мяняецца, таму яны не могуць вярнуцца на радзіму пасля заканчэння года і вымушаны падаваць новую заяўку на прадаўжэнне ДНЖ. На думку міністра, павелічэнне тэрміну дзеяння гэтага дакумента дазволіла б пазбегнуць нязручнасцей, выкліканых неабходнасцю часта яго мяняць, а дэпартамент міграцыі пры МУС сэканоміў бы адміністрацыйны рэсурс на апрацоўку заяў.

Білатайце прапанавала выдаваць ДНЖ на тры гады толькі іншаземцам, якіх пераследуе недэмакратычны рэжым, пацярпелі альбо могуць пацярпець ад рэпрэсій, «калі іх (іншаземцаў. — «Позірк») прыбыццё ў Літоўскую Рэспубліку ажыццяўлялася пры пасярэдніцтве Міністэрства замежных спраў». Акрамя таго, павелічэнне тэрміну дзеяння ДНЖ, як лічыць кіраўнік МУС, «вырашыла б праблему, звязаную з выдачай дзейнага праязнога дакумента іншаземцам гэтай катэгорыі, калі яны з аб’ектыўных прычын не могуць атрымаць праязны дакумент, выдадзены ў краіне паходжання» (маецца на ўвазе пашпарт, які немагчыма памяняць у беларускіх дыппрадстаўніцтвах пасля ўступлення ў сілу 7 верасня ўказа Аляксандра Лукашэнкі № 278), і падаюць заявы на атрыманне «пашпарта замежнай асобы», які дзейнічае такі ж тэрмін, колькі і ДНЖ.

Аднак, на думку парламенцкага камітэта, «ва ўмовах дынамічнага павелічэння колькасці беларускіх грамадзян у Літве, паралельных дыскусій у грамадстве і сейме наконт узмацнення для іх жорсткасці нацыянальных абмежавальных мер прапанова аб лібералізацыі права на пражыванне ў Літве з гуманітарных меркаванняў носіць паспешны характар і можа стварыць негатыўныя прэцэдэнты ў будучыні».

Як лічаць дэпутаты, неабходна ацэньваць гэтую прапанову сістэмна — «у кантэксце новага беларускага пашпарта («пашпарт новай Беларусі», які распрацоўвае Офіс Святланы Ціханоўскай), праяў ліцвінізму і г.д.».

Супраць ініцыятывы Білатайце прагаласавалі чатыры сябры камітэта, за — два, яшчэ двое, у тым ліку яго кіраўнік Лаўрынас Кашчунас, устрымаліся.

Чарговае пленарнае пасяджэнне сейма пройдзе 31 кастрычніка. На парадку дня пытання аб ДНЖ для замежнікаў няма.

24 кастрычніка ў Вільні на канферэнцыі «Беларусь і беларусы, 2020+: ацэньваючы перспектывы і выклікі дэмакратычнай будучыні краіны» Ціханоўская заявіла, што пытанне прадаўжэння тэрміну дзеяння ДНЖ для беларусаў у Літве з года да трох «амаль вырашанае».

19 жніўня Лаўрынас Кашчунас заклікаў беларускія дэмакратычныя сілы занепакоіцца праявамі «ліцвінізму» з боку іх суайчыннікаў. Імаверна, ён меў на ўвазе больш частыя публікацыі ў сацсетках, у асноўным ананімных карыстальнікаў, у якіх спадчына Вялікага Княства Літоўскага называецца выключна беларускай і заяўляецца гістарычнае права Беларусі на частку тэрыторыі цяперашняй Літвы.

24 жніўня Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы паведаміў, што «дзейнасць прыхільнікаў ідэалогіі «ліцвінізму» цяпер не ўяўляе рэальнай пагрозы суверэнітэту, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці Літоўскай Рэспублікі», аднак «ідэалагічныя ўстаноўкі, што імі распаўсюджваюцца, могуць узмацніць міжэтнічную напружанасць у дзяржаве і выклікаць негатыўнае стаўленне да лаяльнай да дзяржавы часткі беларускай супольнасці ў Літве».

Каментары12

  • Дадайце канкрэтыкі
    31.10.2023
    Лаўрынас Кашчунас заклікаў беларускія дэмакратычныя сілы занепакоіцца праявамі «літвінізму» з боку іх суайчыннікаў. Імаверна, ён меў на ўвазе...///

    А навошта журналістам дадумваць, што ён "меў на ўвазе", калі журналісты могуць узяць у яго інтэрв'ю і задаць пытанне: што ён канкрэтна мае на ўвазе пад "літвіністамі" (пра якіх ніхто ў Беларусі не чуў),
    якія існуюць крытэрыі ў Кашчунаса і ў КГБ Літвы на гэты конт: па якіх крытэрыях яны адносяць беларуса да ворага літоўскага народа: няхай пералічыць канкрэтныя пункты. Дасць канкрэтнае вызначэнне.
  • Паправачка
    31.10.2023
    Ганьба, не штаб а офіс.
    Ой, не офіс, а кабінет.
    Хаця, якая розніца, як ён называецца... Асобы ў ім усе тыя ж самыя. І вынікі дзейнасці тыя ж самыя.
  • рука-литсо
    31.10.2023
    Вам прямым текстом не раз писали, что беларусы в литве - лишние. И единственный союзник природный и исторический у нас - Польша. Почему вы все еще там? Вам хочется получить по лицу еще и тут?

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →