Свет88

Ва Украіне падалі 168 пазоваў аб канфіскацыі спадчыннай зямлі ў беларусаў і расіян

Большая частка пазоваў ужо задаволеная.

Фота: pixabay

Пракуратура Хмяльніцкай вобласці Украіны 18 кастрычніка паведаміла аб разглядзе мясцовымі судамі 168 пазоваў аб канфіскацыі зямельных участкаў грамадзян Беларусі і Расіі.

Там адзначылі, што ўсе гэтыя ўчасткі належаць беларусам і расіянам і перайшлі ім у спадчыну. 

«Гаворка ідзе аб пазовах, пададзеных цягам 2023 года. Агульная плошча зямельных участкаў, якія хочуць канфіскаваць, складае 300 гектараў, а кошт іх — больш за 12 мільёнаў грывень (больш за 1 мільён беларускіх рублёў. — «НН»). 

Гэтыя зямельныя ўчасткі атрыманыя беларусамі і расіянамі ў якасці спадчыны», — распавяла пракуратура Хмяльніцкай вобласці.

Уласная зямля замежнікаў ці асоб без грамадзянства, атрыманая імі ва Украіне ў спадчыну, паводле ўкраінскага заканадаўства, можа быць канфіскаваная ў асобных выпадках.

«Судамі ўжо задаволена 135 пазоваў у гэтай сферы. Канфіскавана ва ўласнасць дзяржавы 168 гектараў зямлі коштам 6,5 мільёна грывень», — дадала Хмяльніцкая абласная пракуратура.

Каментары8

  • Lumumba
    19.10.2023
    Адняць зямлю ў этнічных украінцаў, а далей нажывіцца на карупцыйных схемах па продажу.
  • Bajaja
    19.10.2023
    Зяленскі такі злёны, еще надо копнуть по родственникам до 7 го колена. Глядишь полукраины можно будет конфисковать. Особенно восточную ее часть. Будет интересно если в списках есть партизаны отбывающие срок за срыв жд движения.
  • Texted
    19.10.2023
    Не памятаю з гісторыі ці пазбаўлялі уласнасці ў Вялікабрытаніі пад час Другой Сусветнай вайны ў этнічных англічан якія мелі грамадзянства акупаванай Францыі, Польшчы, Даніі, Нарвегіі ці той жа Італіі, Нямеччыны і гд.? Затое дакладна ведаю што ўсіх хто мае этнічнае паходжанне да адпаведнай нацыі ўсе дзяржавы прымалі праграмы па паляпшэнню вяртання і атрымання грамадзянства сваёй краіны. *** На маю думку у этнічных украінцаў, якія маюць грамадзянства Беларусі ёсць юрыдычнае права з часам звярнуцца ў Суды Еўразвязу і праз суды вярнуць сабе кампенсацыю за дзейнасць сённяшняй ўлады ва Украіне па канфіскацыі сваёй спадчыны з-за прызнакаў іншага грамадзянства.

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Усе навіны →
Усе навіны

«Нешта ведаў — трохі падставіў іх яшчэ тады». Украінскі спявак успомніў, як прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні-20186

У некаторых раёнах Мінска знікла электрычнасць4

Лукашэнкафэрштэеры не прайшлі ў парламент Літвы7

Спробы наведаць Марыю Калеснікаву ў Гомелі не прыносяць поспеху4

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Галоўнае
Усе навіны →