Грамадства99

Лукашысты спрачаюцца, як быць з «пераабутымі» блогерамі — меркаванні падзяліліся

Публічны данос новай зоркі прапаганды Мікіты Рачылоўскага на вядомага фуд-блогера Какабая ацанілі не ўсе лукашысты. У колах прыхільнікаў дзейнай улады завязалася дыскусія, дзе самых ярых даносчыкаў назвалі «пустымі псеўдапатрыётамі». 

Канечне, мірыцца з пратэснымі поглядамі лукашысты не гатовыя. Але некаторыя заклікаюць праводзіць чысткі ўдумліва.

Канал «Жоўтыя злівы», які публікуе абразы палітычных праціўнікаў і відэа з затрыманымі, знятыя пад прымусам, разважаючы пра блогераў, якія ў 2020-м выказаліся ў падтрымку пратэсту, а пасля вярнуліся да звычайнага ладу жыцця, піша:

«Мы разумеем тых, хто лічыць, што такіх блогераў, якія адумаліся або пераабуліся, трэба анігіліраваць, але просім перш падумаць: перад тым, як нешта разваліць, трэба нешта і кагосьці стварыць».

Допіс рэпоснуў прапагандыст Рыгор Азаронак.

Дробны лукашысцкі канал «Графач» згодны, што «ліквідаваць» такіх блогераў не трэба. Ён бачыць у іх нават карысць.

«Заклікі да анігіляцыі ўсяго запар вельмі шкодныя.

Ад кожнага такога злёгку пераабутага блогера — за мяжой бамбіць мацней, чым ад затрыманых.

Мірнае жыццё ў Беларусі з праблемамі выбару піцы і кавы спараджае дысананс з парадкам пра беспрасветны «Мордар», у якім важная толькі колькасць псеўдапалітвязняў, і моцна зніжае эфектыўнасць экстрэмісцкага прамывання мазгоў.

Аказваецца, калі прымаць нескладаныя правілы гульні, пры гэтым не парушаючы закона, можна спакойна жыць і добра зарабляць. Гэта найлепшая матывацыя для маладых людзей».

Канал лічыць, што радыкальным падыходам лукашысты будуць адпужваць непалітызаваную моладзь.

Ён жа пазней заўважае (намякаючы на прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву і іншых даносчыкаў-стаханаўцаў):

«У апошні час з'явілася шмат пустых псеўдапатрыётаў без працоўнага стажу, навуковых заслуг, якія вырашылі стаць скаржнікамі, спамерамі, хайпажорамі. Думаюць згуляць на парадачку дня і заскочыць кудысьці без кампетэнцыі і досведу».

«Прабачце, а што стварыў блогер? Гэта хто, вялікі навуковец, спартыўны трэнер, які выхаваў плеяду алімпійскіх чэмпіёнаў, круты інжынер, які робіць прарыўныя праекты ў абаронцы? Што стварыў блогер, у чым яго асаблівая каштоўнасць для краіны, што ўсе павінны насіцца з ім як з пісанай торбай?» — не згодная мастачка Святлана Жыгімонт.

Яна настойвае: каб дараваць «тым, хто аступіўся», тыя мусяць публічна выбачыцца.

А прапагандыст СТБ Яўген Пуставы вінаваціць і дзяржпрадпрыемствы, якія супрацоўнічаюць з такімі блогерамі:

«Мікіта Рачылоўскі падняў тэму сумеснага праекта здрадлівага тг [тэлеграм-канала] з паважаным беларускім брэндам. Давайце капнём глыбей. Дзяржаўныя прадпрыемствы праводзяць акцыі, сумесныя праекты з тымі, хто заклікаў да «перамен», а значыць у тым ліку і да знішчэння дзяржпрадпрыемстваў.

І ў мяне ўзнікае пытанне: а хто тут неймаверны (так лукашэнкаўцы называюць прыхільнікаў свабодных выбараў і дэмакратыі. — «НН»)? Зразумела, што тыя, хто тапіў супраць цяперашняй дзяржаўнасці, нахабныя і хітрыя: яны дзеля грошай і падпісоты. А што ж тады самі дзяржпрадпрыемствы? Там жа ёсць ідэолагі: можа, пара правяраць тых, з кім кантракт падпісваеце? А то такая калабарацыя вельмі ўжо падобная да аднакарэнных з'яў з іншым сэнсам».

Каментары9

  • Ёсік
    25.09.2023
    Шалёныя. Жыгімонт, стваральніца хрэнава, паглядзі на сваю мазьню. Каб у лукашэнкі зрок быў добрым, дык спытаў бы, якога мужыка з вусамі намалявала пад дубам.
  • Paliašuk
    25.09.2023
    "...Калі прымаць нескладаныя правілы гульні, пры гэтым не парушаючы закон, можна спакойна жыць і добра зарабляць". Дык асноўнае правіла гульні - інагда не да законаў! Таму для моладзі гэта сапраўды найлепшая матывацыя, але каб зваліць адсюль і рэалізаваць гэтыя базавыя патрэбы ў больш прадказальных юрысдыкцыях.
  • Вероятный
    25.09.2023
    Paliašuk, тым больш, што яна амаль цалкам русскамірная. 

    А прысмактацца да нейкай свабоднай ад расейшчыны нацыі, адначасова зас#раючы расейшчынай новае месца - гэта вяршыня мараў тутэйшага. 

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі3

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымлівалі адміністратарку дваровага чата, якая вярнулася ў Беларусь з Польшчы

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па хіміі2

Завочна будуць судзіць вядомага эканаміста Паўла Данейку5

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі3

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →