Затрымалі сямейную пару. Магчыма, яны трапілі ў кадр «Хронік сучаснасці» Мікалая Мамінава
Сілавікі паведамляюць, што пара знаходзіцца ў ІЧУ.
Імёны затрыманых невядомыя. Вядома толькі, што ў жніўні 2020-га яны некалькі разоў выходзілі на пратэсты. Іхнія твары мімаходам праскокваюць у фільме Мікалая Мамінава «Хронікі сучаснасці» — па сцвярджэнні сілавікоў, іх затрымалі менавіта таму.
Затрыманы мужчына працуе ў EPAM. Губазікаўцы змушаюць яго назваць свой заробак — большы за дзве тысячы даляраў. Так яны прасоўваюць лукашысцкі тэзіс пра тое, што, маўляў, «айцішнікі добра зарабляюць, а ім яшчэ нешта не падабаецца».
ГУБАЗіК сцвярджае, што супраць пары заведзеная крымінальная справа. А таксама што ў іхніх тэлефонах нібыта знайшлі нявыдаленыя рэпосты незалежных рэсурсаў.
Нагадаем, у ліпені 2023-га Delfi выпусціў фільм Мікалая Мамінава «Хронікі сучаснасці», складзены з ягонай асабістай хронікі пратэстаў у 2020-м. Шмат у каго гэта выклікала абурэнне — значная частка людзей там з адкрытымі тварамі. У сваю чаргу ГУБАЗіК пагражаў, што будзе затрымліваць людзей, якія трапілі ў фільм.
Сам рэжысёр Мамінаў заявіў, што гэтых людзей у яго фільме не было.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары