Google адсочвае месцазнаходжанне ўсіх карыстальнікаў, нават калі яны самі адключылі гэтую функцыю
Пра гэта сведчыць афіцыйнае расследаванне ўлад Каліфорніі, якое вылілася ў буйны пазоў супраць Google за таемнае сачэнне за людзьмі.
Выданне The Guardian звярнула ўвагу на расследаванне генеральнай пракуратуры амерыканскага штата Каліфорнія, якое накіравана супраць тэхналагічнага гіганта Google. Зыходзячы з яго, Google працягвае адсочваць месцазнаходжанне тых карыстальнікаў, якія адмянілі гэтую функцыю на сваіх прыладах.
«Наша расследаванне паказала, што Google наўмысна ігнаруе адмову карыстальнікаў ад функцыі адсочвання месцазнаходжання і працягвае сачыць за людзьмі таемна дзеля камерцыйнай выгады. Гэта непрымальна, мы прыцягнем Google да адказнасці», — заявіў генеральны пракурор Каліфорніі Роб Бонта, перадае The Guardian.
Чыноўнік таксама адзначыў, што праблема тычыцца і таргетаванай рэкламы, арыентаванай на знаходжанне карыстальніка. Яе таксама нельга адключыць, нягледзячы на намінальную магчымасць ад яе адмовіцца.
Сама карпарацыя сваёй віны ў таемным сачэнні не прызнае, але пры гэтым вырашыла замяць скандал і заплаціць вялікую суму грошай для скасавання абвінавачанняў разам з выкананнем са свайго боку дадатковых умоў.
«Google заплаціць 93 мільёны даляраў для ўрэгулявання абвінавачанняў у свой адрас, а таксама зробіць свой працэс адсочвання карыстальнікаў больш празрыстым, папярэджваючы іх загадзя аб фактах выкарыстання іх геаданых для стварэння рэкламы для асобных людзей», — піша The Guardian.
Раней мы прыводзілі простую інструкцыю, як у картах Google можна цалкам схаваць ваш дом, калі вы не хочаце, каб яго бачылі іншыя людзі.
Месенджары, камеры, жучкі. Як спецслужбы могуць праслухоўваць беларусаў і чаго асцерагацца?
Што такое Bluesky, куды беларусы сыходзяць з твітара? І ў якім стане цяпер Bel_sky?
Што палягчае жыццё турысту? Топ-10 мабільных праграм і сэрвісаў для паходаў і падарожжаў
Як пачысціць ваш акаўнт у Google Play — пакрокавы гайд
Каментары