Здарэнні1818

У Гдыні беларусы стралялі па машыне. Ім не спадабалася, што яна іх абагнала

Паліцыя Сопата затрымала дваіх беларусаў, якія падазраюцца ў стральбе па машыне, якая іх абагнала. За такое злачынства пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пра інцыдэнт са спасылкай на Radio Gdańsk піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Klaudia Radecka / NurPhoto via Getty Images

Увечары аўторка, 29 жніўня, мясцовая паліцыя атрымала паведамленне ад кіроўцы аднаго з аўтамабіляў, што па ім была адкрытая стральба.

Патруль спыніў Audi, на якую паказаў пацярпелы. У машыне былі грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Гдыні: 29-гадовы кіроўца і 22-гадовы пасажыр. У аўтамабілі паліцыянты знайшлі пнеўматычную зброю.

Аказалася, што Ford і Audi ехалі па Гдыні ў адным кірунку. У нейкі момант кіроўца Ford пайшоў на абгон. Затым кіроўца Audi наблізіўся да Ford, падміргнуў яму фарамі і абагнаў, а потым знізіў хуткасць і спецыяльна працягваў ехаць павольна.

Тады Ford зноў абагнаў Audi, але беларускі кіроўца зноў выбіўся наперад і пачаў ездзіць зігзагамі, беспадстаўна тармазіць, а затым паспрабаваў выцесніць Ford з дарогі. Пасля гэтага на адным са скрыжаванняў пасажыр Audi высунуўся з акна і двойчы стрэліў у дзверцы Ford з пнеўматычнай зброі.

У гэты момант кіроўца Ford патэлефанаваў па нумары экстраннай дапамогі. Высветлілася, што пасажыр Audi, які страляў, добра вядомы паліцыянтам Сопата. У маі гэтага года яго ўжо затрымлівалі супрацоўнікі дарожнай паліцыі за парушэнне судовай забароны на кіраванне аўтамабілем: тады ў яго сліне выявілі амфетамін. Акрамя таго, аказалася, што яго шукае пракуратура Катавіцаў.

У выніку пасажыру выставілі абвінавачанне ў псаванні аўтамабіля Ford, шкода ацэненая ў 3 тысячы злотых. 29-гадовага кіроўцу абвінавачваюць у стварэнні пагрозы бяспецы дарожнага руху і небяспекі для кіроўцы Ford.

Чытайце таксама:

У Лодзі агенцтва працаўладкоўвала беларусаў, але фіктыўна

Жанчына спрабавала вывезці з Беларусі ў Польшчу 60 тысяч даляраў, не дэкларуючы іх. Грошы канфіскавалі і выпісалі ёй штраф

Група невядомых збіла беларуса ў цэнтры Беластока

Каментары18

  • Фанипаль Вязань
    01.09.2023
    Чарговыя палитвязни...
  • Антыбыдла
    01.09.2023
    Гаўно гэткае выкінуць з краіны, што тут размаўляць? Толькі нацыю ганьбяць, паскуды
  • ром
    01.09.2023
    Нее эта были не беларусы… вы што🤣 то ехали
    Мелко азерау и паляк ова… фамилии на ау/ ва - не беларуския вы шо

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →