Грамадства55

Распачаўся найбуйнейшы фотаконкурс. Удзельнічаць можа кожны, а здымкі пабачаць па ўсім свеце

З 1 верасня праходзіць адкрыты фотаконкурс «Вікі любіць помнікі» (Wiki Loves Monuments), які прысвечаны аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны. Здымкі пасля могуць выкарыстоўвацца ў артыкулах «Вікіпедыі», якая сёння існуе на 334 мовах свету. 

Замак Мальмёхус на поўдні Швецыі. Здымак, загружаны ўкраінкай Кацярынай Байдужай, трапіў у лік пераможцаў конкурсу ў 2022 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Конкурс будзе цягнуцца да 30 верасня (у некаторых краінах — з 1 па 31 кастрычніка). Ягоная мэта — прыцягненне ўвагі да культурнай спадчыны краін-удзельніц. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларуская Вікіпедыя».

Упершыню конкурс пад названай «Нацыянальныя манументы» (Rijksmonuments) быў праведзены ў 2010 годзе ў Нідэрландах. Тады ўдзельнікі загрузілі больш за 12 500 фотаздымкаў. Ашаламляльны поспех прыцягнуў увагу іншых еўрапейскіх краін. У наступным 2011 годзе пры падтрымцы арганізацыі «Дні еўрапейскай спадчыны» конкурс «Вікі любіць помнікі» стаў міжнародным, у ім удзельнічала 18 краін. 5000 удзельнікаў загрузілі 168 208 здымкаў, што зрабіла конкурс найбуйнейшым у свеце, ён быў унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Драўляная царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» у Катэрцы Сямяціцкага павета. Вёска размешчана за пару кіламетраў ад Беларусі, тут дагэтуль жывуць этнічныя беларусы. Фотаздымак — адзін з фіналістаў нацыянальнага конкурсу ў Польшчы ў 2021 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Але ўжо на наступны год рэкорд быў пабіты, калі ўдзельнікі загрузілі ў «Вікіпедыю» ў два разы больш здымкаў — 353 768! 2012 год быў адзіным, калі ў конкурсе брала ўдзел і Беларусь. Беларусы загрузілі больш за 7 400 фота, што да гэтага стварае асноўны масіў здымкаў, якімі ілюструюцца артыкулы пра айчынныя славутасці і гарады. Аўтары найлепшых фотаздымкаў былі ўзнагароджаныя.

Далей, як тлумачыцца ў допісе, Беларусь не ўдзельнічала праз нізкі ўзровень развіцця грамадзянскай супольнасці, моўную раз'яднанасць (беларусы напаўняюць адразу тры «Вікіпедыі»: дзве беларускія і рускую), адсутнасць арганізатараў і спонсараў.

Рэшткі Траецкай царквы ў вёсцы Белая Царква Чашніцкага раёна. Фотаздымак быў адным з фіналістаў нацыянальнага конкурсу ў 2012 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Сёлета наша краіна па тых жа прычынах зноў не бярэ ўдзелу ў конкурсе, але вікіпедысты заклікаюць беларусаў удзельнічаць за іншыя краіны, у якіх яны былі ў адпачынку ці цяпер стала жывуць. Сярод суседзяў гэта Польшча, Украіна (тут конкурс пройдзе ў кастрычніку) і Расія, а таксама Германія, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Італія, Іспанія, Партугалія, Сербія, Харватыя, Грэцыя, ЗША ды іншыя краіны свету.

Веласіпедыст праязджае праз храм Смарагдавага Буды ўздоўж сцяны Палацавага комплексу Бангкока. Фота заняло першае месца ў 2022 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Адзначаецца, што ўзяць удзел надзвычай проста: дастаткова зарэгістравацца ў «Вікіпедыі», знайсці сярод краін-удзельніц тую, у якой вы былі і здымалі нейкія культурныя каштоўнасці, а пасля ў прыкладзеных спісах помнікаў адшукаць канкрэтны помнік і загрузіць для яго свой фотаздымак. Конкурс праходзіць у два этапы, спачатку адбіраюцца пераможцы на нацыянальным узроўні мясцовым журы, а пасля з нацыянальных пераможцаў выбіраюцца выніковыя. Але на абодвух этапах пераможцаў чакаюць узнагароды, гэта могуць быць як грашовыя прызы, так і, напрыклад, аплачаны адпачынак у нейкай краіне. 

Купал капліцы Баімаў у Львове. Адзін з пераможцаў украінскага нацыянальнага этапу конкурсу ў 2022 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Аўтары допісу развейваюць сумненні людзей, якія лічаць, што іх здымкі, зробленыя на тэлефон у вандроўках, нікому на такім конкурсе не патрэбныя. Па-першае, якасць здымкі сённяшніх смартфонаў вельмі высокая і яе цалкам дастаткова для патрэб вікі-праектаў. Па-другое, сутнасць конкурсу не столькі ў перамозе, колькі ў дапамозе з ілюстрацыямі да артыкулаў і візуальнай фіксацыі помнікаў.

Ліелстраўпскі замак у вёсцы Страўпэ Цэсіскага краю. Адзін з пераможцаў латвійскага нацыянальнага этапу конкурсу ў 2022 годзе. Фота: Wikimedia Commons

І хоць Беларусь ізноў не бярэ ўдзелу, беларускія вікіпедысты заклікаюць усё роўна загружаць свае фотаздымкі краіны. А патрэбна, здаецца, абсалютна ўсё: ад будынкаў райвыканкамаў да вёсак, ад вуліц да музейных артэфактаў, ад рэк і пагоркаў да партрэтаў беларускіх дзеячаў. 

Таксама здымкі можна ахвяраваць праз адмысловы дазвол або пазначыць свае архіўныя альбомы ліцэнзіяй CC-BY-SA 3.0 і даць вікі-рэдактарам да іх доступ, калі самім няма часу і магчымасці гэтым займацца.

На сёння ў Вікісховішчы захоўваецца звыш 96 млн медыяфайлаў рознай тэматыкі. Папаўненне яго фотаздымкамі Беларусі мае важнае значэнне для пашырэння беларушчыны і прэзентацыі краіны ў свеце — любы артыкул чытаецца лепш, калі ён добра і якасна ілюстраваны. Гэтымі здымкамі і тэкстамі карыстаюцца і школьнікі, і дактары навук, і медыя, і навучальныя ўстановы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Максім Д
    01.09.2023
    А ці можна грузіць старыя фотаздымкі? 
  • CV
    01.09.2023
    Žvir, мураўёўкі будаваліся па тыпавых праектах, нічога дзіўнага
  • Žvir
    01.09.2023
    CV, nie, taja maladziejšaja, čyhunnaja. Jana pierakačavala tudy z Daŭhaŭpilsa, bo byla niby pierasoŭnaj carkvoj u carskim vojsku. Jaje pakinuli ŭ Jersicy ŭ samym pačatku XX st. Alie ja mahu i pamyliacca, pamiać slabaja...

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →