«Гэта пераможны кліч новай Індыі». Індыйская станцыя прызямлілася на Месяц праз тры дні пасля крушэння расійскай
Індыйская міжпланетная станцыя «Чандраян-3» прызямлілася на Месяцы. Гэта адбылося праз тры дні пасля крушэння расійскай «Луны-25». Такім чынам, Індыя стала чацвёртай краінай пасля СССР, ЗША і Кітая, якой удалося адправіць паспяховую місію на адзіны спадарожнік Зямлі.
«Гэта пераможны кліч новай Індыі», — сказаў прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, які цяпер знаходзіцца ў ПАР на саміце БРІКС.
«Чандраян-3» будзе знаходзіцца на Месяцы два тыдні. Апарат правядзе серыю эксперыментаў, уключаючы спектраметрычны аналіз мінеральнага складу месяцовай паверхні.
Баяліся, што індыйцы іх апярэдзяць. Эксперт абвінаваціў у крушэнні «Луна-25» чыноўнікаў і касмічную гонку
«А навошта нам такі Сусвет, у якім не будзе станцыі «Луна-25»?» Твітар развітваецца з расійскай станцыяй
Раскосмас пацвердзіў гібель станцыі «Луна-25»
Расійская станцыя, запушчаная на Месяц, разбілася аб яго паверхню і спыніла існаванне
Каментары