У панядзелак удзень на скрыжаванні ў Брэсце адбылася аварыя з удзелам маршруткі — яна сутыкнулася з легкавым аўто. У мікрааўтобусе ехалі чатыры пасажыры, яны не пацярпелі, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося а палове на другую дня на скрыжаванні вуліц Мічурына і Адамкоўская. Там сутыкнуліся два мерсэдэсы — легкавік пад кіраваннем 65-гадовага гараджаніна і маршрутка №12, за рулём якой быў 38-гадовы кіроўца.
Ад удару кіроўца легкавушкі ўрэзаўся ў дарожны знак, агароджу і слуп.
Абодва аўто ў выніку ДТЗ пацярпелі, таксама пашкоджаны адзін пралёт плота і дарожны знак.
У салоне маршруткі пры гэтым знаходзіліся чатыры пасажыры — яны не атрымалі траўмаў.
Каментары