У велізарнай скульптуры зубра, што стаіць на трасе Мінск — Брэст на мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей, з'явіўся двайнік. Падобную скульптуру паставілі ў райцэнтры Ганцавічы, піша мясцовая раёнка «Савецкае Палессе».
Ганцавіцкі зубр вельмі падобны да свайго гіганцкага суродзіча, пастаўленага 20 гадоў таму каля трасы М1.
Зубра ў Ганцавічах паставілі на мясцовай вуліцы Заслонава, рыхтуючыся да абласных «Дажынак». Вышыня ўсёй інсталяцыі — 5 метраў.
Паставілі фігуру на ўзвышэнні, а пастамент збудавалі работнікі Ганцавіцкага завода буйнапанэльных дамоў.
Чытайце таксама:
Каля скульптуры зубра на трасе М1 зрабілі паркоўку
Кіраўнік Брэсцкай вобласці калекцыянуе зуброў
Свеціць вачыма і падміргвае. Як цяпер выглядае зубр з трасы М1
Каментары
той вялікі зубр тым і цікавы быў, што ён манументальны. і гэта дасягалася ў тым ліку тым, што стаіць ён у чыстым полі. дарога, бяскрайнее поле і волат.
цяпер гэтага не будзе - з падкрэслена брутальнай скульптуры зрабілі дзіцячую цацку (ён жа яшчэ і вачыма свеціць і падмігвае), а плюс яшчэ (дакладней мінус да былога ўздзеяння) паркоўка - там жа будуць беседкі, сметніцы і г.д.