Эканоміка44

На «Полацк-Шкловалакно» прапануюць браць заробак «натурпрадуктам» — ежай і ўласнымі вырабамі

«Палажэнне аб аплаце працы ў натуральнай форме» ўступіла ў сілу 1 жніўня. Паводле дакумента, работнікі «Полацк-Шкловалакно» маюць магчымасць «набыць уласную прадукцыю прадпрыемства, тавары, таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, якія знаходзяцца на балансе ААТ, а таксама паслугі грамадскага харчавання ў кошт заробку». Набываць усё пералічанае можна штомесяц на суму да 200 рублёў.

Пано на галоўным корпусе прадпрыемства. Скрыншот відэа з сайта polotsk-psv.by

Гэтаксама ад пачатку месяца работнікі могуць у кошт заробку набываць прадукты на «аб'ектах грамадскага харчавання і гандлю цэха №910» — у склад гэтага цэха ўваходзяць тры сталоўкі, буфет, бар і дзве крамы. Пра палажэнне паведамляе газета «Трудовая смена», якую выдае прадпрыемства.

Сёння заробкі на ААТ «Полацк-Шкловалакно» складаюць ад 680 да 1700 рублёў — гэта відаць з пераліку вакансій на прадпрыемстве. Адпаведна, 200 рублёў на «натурпрадукт» — гэта амаль траціна заробку для тых, хто працуе кухарам, токарам або слесарам-рамонтнікам.

Яшчэ летась заробкі былі ўдвая вышэйшыя, згадвае адзін з работнікаў, які пагадзіўся ананімна распавесці пра сітуацыю на заводзе.

«Няма куды падзець прадукцыю, яна нікому не патрэбная.

Сёлета прыязджала дэлегацыя з Кітая, дзе вырабляюць аналагічную прадукцыю. Паглядзелі на вытворчы працэс і на вынікі, а калі вярнуліся дадому, то скінулі цэны на свае вырабы на 30% — і перахапілі расійскі рынак збыту.

Нядаўна наша газета пісала, што ААТ «Полацк-Шкловалакно» ўдзельнічала ў прамысловай выставе ў Екацярынбургу і, маўляў, з поспехам там паказала тое, што мы вырабляем. У выніку быў заключаны кантракт на пастаўку прадукцыі ў Расію на 10 мільёнаў расійскіх рублёў. Гэта смешная лічба для такога прадпрыемства», — мяркуе суразмоўца.

Менавіта з тым, што прадукцыя не мае збыту, работнікі звязваюць і ўвядзенне «Палажэння аб аплаце працы ў натуральнай форме». У працоўных кантрактах пра гэта ёсць адмысловы пункт: «у выпадку неабходнасці» ўводзіцца выплата часткі заробкаў «натурпрадуктам».

У сталовай ААТ «Полацк-Шкловалакно». Фота: polotsk-psv.by 

Пакуль гэта палажэнне будзе працаваць паводле прынцыпу добраахвотнасці.

Але не выключана, што неўзабаве можа набыць і прымусовы характар, лічыць работнік прадпрыемства.

«Цяпер нам спрабуюць давесці, што харчавацца ў сталоўцы «па пропуску» — гэта ледзьве не саступка дзеля нашага дабрабыту. Маўляў, не патрэбна насіць з сабой грошы, бяры ды еж. А многія ж бяруць ссабойкі, бо эканомяць…

Падобнае ўжо было ў канцы 1990-х, калі таксама не было куды дзяваць прадукцыю, у цэхах гасілі плавільныя печы, падалі заробкі, людзі масава звальняліся, і з васьмі тысяч рабочых на прадпрыемстве засталося каля трох тысяч. Тады таксама прапаноўвалі набываць у кошт заробку тое, што ў нас вырабляецца».

Апрача тэхналагічных тканін і шкловалакна, прадпрыемства вырабляе ўсяго некалькі найменняў таго, што можа прыдацца ў гаспадарцы. Гэта будаўнічыя сеткі (праўда, кажуць, што кітайскай вытворчасці — лепшыя), лыжныя палкі (каштуюць ад 8,4 да 13 рублёў) і палкі для скандынаўскай хадзьбы (ад 10 да 19 рублёў), набор пластыкавых трубак «Мечта дачника» (34,4 рубля). Яшчэ робяць і пластыкавыя лодкі, але яны каштуюць больш за паўтары тысячы рублёў.

У краме ААТ «Полацк-Шкловалакно». Фота: polotsk-psv.by

Работнікі прыгадваюць, што падчас увядзення кантрактнай сістэмы актывісты незалежнага Свабоднага прафсаюза Беларускага спрабавалі аспрэчыць пункт пра выдачу часткі заробкаў прадукцыяй уласнай вытворчасці. Але безвынікова.

Сёлета ў сакавіку на прадпрыемства быў прызначаны новы генеральны дырэктар. Былога гендырэктара Рамана Блізнёва знялі пасля затрымання па крымінальнай справе, прычым адбылося гэта неўзабаве пасля прысваення яму тытула «Чалавек года Віцебшчыны — 2022».

Яго наступнік Ілья Ікан неўзабаве пасля прыняцця пасады выступіў з інтэрв'ю газеце «Трудовая смена», дзе казаў пра тое, што прадпрыемства можа збанкрутаваць ужо ў верасні, калі сітуацыя са збытам не выправіцца.

Гэтае інтэрв'ю добра памятаюць работнікі ААТ «Полацк-Шкловалакно», хаця з сайта газеты яно знікла практычна адразу. У хуткім часе на прадпрыемства прыехала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Згадаўшы пра санкцыі, яна параіла кіраўніцтву больш актыўна працаваць на ўнутраны рынак краіны і «шукаць унутраныя рэзервы для развіцця».

Цяпер самаму непасрэднаму «ўнутранаму рэзерву» — мясцовым работнікам — раяць выкупляць прадукцыю ўласнага прадпрыемства.

Каментары4

  • чарка шкляная
    11.08.2023
    Як там казала Качанава? Ня трэба спасылацца на санкцыі? Ну-ну... Дыктатар вас пужаў 90-і ў выпадку прыхода да улады Ціханоўскай, але менавіта ён вярнуў вам 90-е. Будзеце цярпець далей? Мабыць так.  
  • Ппніср
    12.08.2023
    Гэта крах.
  • 80-е, усатые, хвостатые и полосатые.Трамваи дребезжат бесплатные.Летят снежинки аккуратные(С)
    12.08.2023
    ну. сталоўка, як на зоне. а можа і горш. сельмаг
    прывет 80-я

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад2

У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →