Няшчасце здарылася 19 ліпеня, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале СК.
Машыніст-трактарыст касіў траву на лузе паблізу вёскі Калодзежы і не заўважыў 58-гадовага вяскоўца, які спаў на зямлі.
Падвеснымі касілкамі мужчыну прычыненыя траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Устаноўлена, што той быў у стане алкагольнага ап'янення.
Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 144 (прычыненне смерці з неасцярожнасці).
Каментары