«Каб Байдэн здох, а Пуцін квітнеў». Сёстры Груздзевы кінуліся ў геапалітыку
Свае погляды і пажаданні праўладныя спявачкі выказалі падчас выступлення перад прывезенымі з акупаваных тэрыторый Украіны дзецьмі ў беларускім санаторыі «Дуброва».
Груздзевы жадаюць, каб Байдэн і Зяленскі «здохлі», затое Пуцін каб «квітнеў» і ўзяў пад кантроль усю Украіну.
Відэа апублікавала выданне The Telegraph (відэа яму перадала НАУ), калі спявачкі сустракаліся з дзецьмі, дакладна невядома. Магчыма, гэта адбылося яшчэ восенню мінулага года. У кастрычніку 2022-га яны ездзілі ў санаторый «Дуброва», які належыць «Беларуськалію», і былі апранутыя падобна.
Каментары