Грамадства77

«З задавальненнем. Стапрацэнтная перадаплата». Колькі хочуць зоркі беларускай эстрады за выступленне перад вагнераўцамі

Блогер Сяргей Бяспалаў ад імя ПВК «Вагнер» патэлефанаваў зоркам беларускай эстрады і прапанаваў выступіць на адкрыцці намётавага гарадка вагнераўцаў пад Асіповічамі. Расказваем, хто і за колькі пагадзіўся выступіць.

prank Sergei Bespalov Пранк Сяргей Бяспалаў пранк Сергей Беспалов
Аляксандр Саладуха згодны выступіць пры ўмове стапрацэнтнай перадаплаты. Скрын відэа

Аляксандр Саладуха

— Вам тэлефануе Аляксей Шмырдзяеў — прэс-афіцэр ПВК «Вагнер», — прадставіўся Бяспалаў.

— Я ўчора вам перазвоньваў. У вас пастаянна быў выключаны тэлефон, — адказвае Саладуха.

— Сапраўды, разрадзіўся тэлефон.

— Вы званілі ўчора майму сыну. Так, так. 20 ліпеня вы гаварылі, так?

— Так, 20 ліпеня будзе адкрыццё пад Асіповічамі.

— А што такое «адкрыццё»?

— У нас будзе ўрачыстае адкрыццё нашага палатачнага гарадка. Канцэрт будзе на вуліцы. У нас абсталявана ўжо сцэна. Ёсць калонкі.

— Колькі прыкладна гледачоў?

— Дзесьці ў раёне тысячы. Магчыма, дзвюх. Гэта ўсе нашы хлопцы. Хацелі вас запрасіць.

— Я з задавальненнем.

— Толькі адзінае. Жэня Прыгожын вельмі любіць пераапрананне. Я ведаю, што вы таксама чалавек антуражны. Можа быць, вы пагадзіліся б пераапрануцца ў арабскага шэйха?

— Ну, пабачым. Як справы з аплатаю? Нал, бязнал?

— Як вам зручней.

— Давайце наяўнымі.

— Добра.

— Стапрацэнтная перадаплата. Калі гатовыя ўручыць?

— Давайце тады 10-га. Тры тысячы даляраў. Правільна?

— Так.

— І вы згодныя ў касцюме шэйха?

— А касцюм ад вас?

— Так. Наш касцюм. Фірменны. З барадою. Можа быць, вы бачылі фатаграфіі Жэні Прыгожына.

— Скажыце, калі ласка, увесь сольнік так працаваць?

— Не. Гэта адну з песень трэба будзе.

— А колькі ўсяго трэба будзе праспяваць песень?

— Я гаварыў з вашым сынам. Гэта дзесьці паўгадзіны-гадзіна.

— Вы дакладна скажыце, паўгадзіны ці гадзіна.

— Я думаю, за паўгадзіны справімся.

— Дык вы сёння ці заўтра не зможаце разлічыцца?

— Не. Пакуль у нас яшчэ пераезды. Хлопцы яшчэ едуць. У нас пакуль не ўсе даехалі. Дзясятага чысла можам разлічыцца.

— Давайце. На сувязі. Вы мне цяпер званілі на мой. Я вам пачаў перазвоньваць. У вас чамусьці тэлефон адключаны. Вы перазванілі на тэлефон маёй жонкі Наташы. Гэта ўсё так, як вы гаворыце? Гэта не розыгрыш?

— Не. Не розыгрыш. Вы можаце пазваніць Алене Ланской, мы з ёй аб усім ужо дамовіліся.

— Добра. Мы цяпер у дарозе. На брэсцкай трасе едзем. Я прыеду і сёння вам вечарам перанабяру. Пагаворым.

Алена Ланская на прапанову «прэс-афіцэра» выступіць папрасіла напісаць у WhatsApp, бо ў момант званка была ў студыі.

Анатоль Ярмоленка папрасіў па гэтым пытанні звярнуцца пазней, бо графік не ў яго і цяпер спявак на бальнічным. На прапанову назваць цану, Ярмоленка заўважыў, што ён гэтым пытаннем не займаецца.

Дзмітрый Азаранка (гэта каторы спяваў песню «Белорусская жена» на словы нявесткі Аляксандра Лукашэнкі) адразу пагадзіўся выступіць і назваў суму за выступленне — тысяча беларускіх рублёў, ці 400 даляраў, але пераапранацца ў арабскага шэйха не пагадзіўся.

Ірына Дарафеева заўважыла, што «вельмі магчыма, што ўдасца», і прапанавала пакінуць тэлефон канцэртнага дырэктара. Пра цэны спявачка заўважыла: «Вы па гэтым пытанні таксама з Яўгенам пагаварыце. Я думаю, ён гэта пытанне ўрэгулюе. У межах, я думаю, як усе артысты. Мы ж не будзем асабліва выпендрывацца. Пабачым. У той цэнавай катэгорыі, у якой працуе і Алена Ланская, і Аляксандр Саладуха».

Пачуўшы, што Саладуха запатрабаваў за выступ тры тысячы, а Ланская амаль у два разы меней, Дарафеева прапанавала гэта пытанне абгаварыць са сваім канцэртным дырэктарам, з якім у яе «няма ніякіх сакрэтаў. Галоўнае — паглядзець, ці свабодная дата». На ўдакладненне па цане спявачка сказала, што кошт будзе «ў межах тысячы даляраў».

На пытанне, ці зможа пераапрануцца ў касцюм царыцы, Ірына Дарафеева адказала:

— У мяне будзе свой вельмі прыгожы касцюм. Я сама магу выйсці як царыца. Не хвалюйцеся. Проста трэба зразумець, што я буду спяваць. І ад гэтага будзе залежаць строй.

— Ну, мы складзём праграму. Але абавязкова трэба карона.

— Ну вось гэтага не ведаю. З каронай праблема ёсць.

На гэтым размова скончылася.

Сёстры Груздзевы папрасілі ўдакладніць, хто праводзіць мерапрыемства.

— Усе дазволы атрыманыя. Мерапрыемства праводзіць асабіста Яўген Прыгожын.

— А дзе ён цяпер знаходзіцца?

— Цяпер ён паехаў у Санкт-Пецярбург і хіба што выехаў у Маскву.

— А чаму вы хочаце менавіта нас?

— Ну, не толькі вас. Мы запрасілі Аляксандра Саладуху.

— А ён пагадзіўся?

— Так. Мы пазванілі Дзмітрыю Азаранку, Ірыне Дарафеевай. Яны пацвердзілі свой удзел.

— А ведаеце, што ў Ірыны Дарафеевай сёння дзень народзінаў? Вы яе павіншавалі?

— Так, зразумела.

— Дык значыць, Яўген Прыгожын сам асабіста будзе весці гэта мерапрыемства?

— Не. Ён будзе як госць. Весці будзе нехта з афіцэраў.

— Мы не разумеем сэнсу гэтага мерапрыемства. Вы можаце нам яго патлумачыць? Нядаўна хацелі захапіць, зладзіць вайну, атрымліваецца. Так?

— Так. Так. Ну, глядзіце. Мы атрымалі легальны статус у Беларусі. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка нам дазволіў паставіць палаткі. У нас ёсць ужо тры палатачныя гарадкі. І 20 ліпеня будзе афіцыйнае адкрыццё.

— Вы ведаеце што. Мы цяпер знаходзімся ў Александрыі. Давайце зробім наступным чынам. Мы пацікавімся ў аднаго добрага чалавека, ці сапраўды дазволіў кіраўнік дзяржавы. А чаму ў Асіповічах?

У далейшай размове сёстры Груздзевы ўдакладнялі прозвішча «прэс-сакратара», пацікавіліся, якія іх песні яму падабаюцца, чаму менавіта іх запрашаюць. Яны праявілі сваю інфармаванасць, заявіўшы, што вагнераўцы «добра фінансуюцца з Захаду, Амерыкай. Гэта ж армія прыватная. І кожны салдат атрымлівае неймаверныя грошы».

Самае цікавае было ў канцы размовы. Сёстры адзначылі, што іх у апошні час «адны людзі нядобрыя пачынаюць разыгрываць». А адна з сясцёр у ноч напярэдадні размовы прысніла дзіўны сон:

«Мне сёння прысніўся сон, што Іван Прус і вось гэтая рыжанькая хлопец-дзяўчына, яны як бы звоняць нам і прапаноўваць нешта незразумелае. І вось я думаю, ну калі ж яны нам пазвоняць. Ужо дзень праходзіць. І вось вечарам званок».

Яна адзначыла, што вельмі давярае сваім снам і выказала дапушчэнне, што іх запісваюць падчас размовы.

«Мы цяпер трохі не разумеем, што адбываецца», — сказала адна з сясцёр і, спаслаўшыся на выхад на сцэну, прапанавала перазваніць вечарам.

У канцы размовы сёстры падкрэслілі, што пакуль не ўдакладняць, ці будзе гэтае мерапрыемства сапраўды, не будуць весці размову пра грошы.

Віктар Каліна на прапанову выступіць адзначыў, што ён у Беларусі знаходзіцца ў неафіцыйным вышуку, яго канцэрты ўжо тры гады як пад забаронаю, а сам ён «у спісе забароненых артыстаў». Таму спявак мяркуе, што на канцэрце, куды яго запрашаюць, яго «прыме ГУБАЗіК».

«За песню ПВК «Вагнер» «Смяротная зграя» мой канал выдалілі. А на ім было 90 тысяч падпісчыкаў. За тое, што спяваў песню «Рускія ідуць» у майцы і кепцы ПВК «Вагнер», мне выставілі другое папярэджанне ўжо на другім канале. А ён сямейны канал такі. Кулінарны канал быў», — заявіў Віктар Каліна.

Спявак выказаў дапушчэнне, што з ім размаўляе прадстаўнік ГУБАЗіКа. Таксама ён вельмі нелітаратурна выказаўся пра Саладуху, які «ніводнай песні не прысвяціў Расіі».

Чытайце яшчэ:

Пранкер, які перад рэферэндумам дрэсіраваў беларускіх педагогаў, выйшаў на расійскі прастор. І зноў паспяхова 

Пранкер: Мы надзелі сукенкі ды выйшлі на Зыбіцкую чапляць дзяўчат

Каментары7

  • щлос
    10.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Paliašuk
    10.07.2023
    Тут быў бы дарэчы непрыстойны анекдот пра рэальна/віртуальна, але Бяспалаў іх і так ужо падняў на смех. Пацвердзілі рэнамэ прадажных блазнаў, малайчыны.
  • Акром
    10.07.2023
    ♯, ассалам алейкум

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →