Навука і тэхналогіі22

Якія звесткі беларусаў уцяклі ў сетку праз узлом буйных крам

Сёння стала вядома, што ў сеціва «ўцяклі» звесткі каля 730 тысяч карыстальнікаў інтэрнэт-крамы «Востраў чысціні». Пару дзён таму ўзламалі «Буслік», выкраўшы звесткі 220 тысяч беларусаў. Распавядаем, якія менавіта звесткі беларусаў трапілі ў адкрыты доступ.

Фота: Science Photo Library/CC BY-NC

Для крамы «Востраў чысціні» гэта другая ўцечка за апошні год. Мінулы раз зліта было каля 150 тысячаў запісаў. Мы вывучылі мінулую базу, і вось што там утрымліваецца (сцвярджаецца, што звесткі ў новай такія ж):

імя, прозвішча, нумар тэлефона, электронная пошта і адрас жыхарства. Часта ніякай інфармацыі няма, бо гэтыя звесткі неабавязковыя і людзі іх не ўказалі.

Таксама былі ўзламаны серверы і скрадзены асабістыя звесткі 220 тысяч беларусаў з крамы Buslik.by. Там утрымліваюцца імёны, нумары тэлефонаў і адрасы электроннай пошты (калі вы іх указалі).

А якія яшчэ звесткі пра беларусаў «уцяклі» летась?

Найбуйнейшая ўцечка пра беларусаў у мінулым годзе звязаная з крамай «Суседзі». У ёй звесткі 630 тысяч беларусаў (тэлефон, імя, адрас, дата нараджэння). Пасля яе — база сэрвісу дастаўкі ежы just-eat.by, у якой амаль 240 тысяч нумароў (да іх прывязаны таксама адрас). Пазней — база «Яндэкс.Ежы», у якой 206 тысяч унікальных тэлефонаў беларусаў разам з імёнамі і адрасамі. Яшчэ адна база — расійскі сэрвіс сеткавага маркетынгу NL International. Там утрымліваюцца даныя дзясяткаў тысяч беларусаў (імя і прозвішча, тэлефон, емэйл, адрас), а для дылераў NL — і нумар пашпарта.

Адбываліся і меншыя злівы звестак — з Белгазпрамбанка (42 тысячы запісаў) і Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн (55 тысяч запісаў). Уключна з ранейшай уцечкай, у асноўным з расійскіх сэрвісаў, варта канстатаваць, што ў сеціве даступныя нейкія звесткі амаль пра любога беларуса, які карыстаецца паслугамі буйных кампаній.

У чым небяспека і што можна зрабіць?

Небяспека ў тым, што любы чалавек у выпадку «зліцця» вашых даных можа скарыстацца гэтымі звесткамі супраць вас. Да прыкладу, ведаючы ваша прозвішча, адшукаць ваш тэлефон або актуальны адрас жыхарства (у некаторых нават нумар пашпарта). Таксама такія звесткі — гэта асноўная крыніца інфармацыі для сэрвісаў «прабіць» людзей, якімі карыстаюцца ў тым ліку і беларускія спецслужбы.

Калі вы хочаце абараніцца ад уцечкі, то проста не ўказвайце вашы сапраўдныя даныя ва ўсіх сэрвісах. Калі вы ўжо патрапілі ў такую сітуацыю, то адзіны варыянт — змяніць тую інфамацыю, што трапіла ў сеціва.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • даведка
    06.07.2023
    Скажите спасибо за это ОАЦ, а если хакеры ещё получат доступ к каналам СОРМ, то всё это просто померкнет...
  • умка
    06.07.2023
    ну. і потым звоняць розныя махляры

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →