Свет99

Украінца асудзілі на чатыры з паловай года турмы за напад на беларуса ў Польшчы

У Любліне вынеслі прысуд 35-гадоваму ўкраінцу Максіму В., якога абвінавачвалі ў нападзе з нажом і крадзяжы рэчаў беларуса. Польскі суд палічыў, што грамадзянін Украіны вінаваты ў прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, як паведамляе выданне Most.

Фота: Яраслаў Гурны / Fakt.pl

Прысуд Люблінскага суда быў вынесены ў канцы чэрвеня 2023 года, а пасяджэнні па справе працягваліся з сярэдзіны красавіка.

Абвінавачаны грамадзянін Украіны настойваў, што ў інцыдэнце вінаватая вайна, якую развязаў пуцінскі рэжым. Таксама ўкраінец прасіў у суда апраўдаць яго і накіраваць на вайну.

Падчас судовага працэсу была змененая кваліфікацыя дзеянняў абвінавачанага ўкраінца: яго абвінавачвалі ў прычыненні шкоды здароўю, а не ў замаху на забойства.

У выніку Максіма В. асудзілі да чатырох з паловай года пазбаўлення волі. Акрамя таго, падсудны павінен выплаціць пацярпеламу 10 тысяч злотых. Цягам пяці гадоў ён не зможа набліжацца да пацярпелага беларуса бліжэй, чым на 20 метраў.

Здарэнне адбылося 1 сакавіка 2022 года ў вёсцы Казлоўка недзе за 30 кіламетраў ад Любліна. Беларус Яўген Б. прыехаў на заробкі, у той мясцовасці ён павінен быў адбыць каранцін. Максім В. жыў у тым самым доме. Па версіі пракуратуры, калі беларус пераносіў рэчы з аднаго пакоя ў іншы, на яго напаў абвінавачаны, які нанёс удар нажом у спіну, але трапіў у плячо. Яўген адштурхнуў нападніка, але абвінавачаны працягваў атакаваць далей. Пацярпелы змог перакуліць стол, затрымаць нападніка, уцячы з дому і папрасіць пра дапамогу.

Паліцэйскія затрымалі Максіма адразу ж пасля інцыдэнту. У яго пры сабе знайшлі рэчы, якія належаць беларусу: тэлефон, кашалёк з наяўнымі і дакументамі. Калі ў яго запатрабавалі растлумачыць сітуацыю, то той адказаў: «Гэта за вайну». Украінец расказаў следчым, што сварка адбылася праз вайну. Паводле яго, беларус адмаўляў, што расійскія войскі напалі на Украіну таксама і з Беларусі.

Каментары9

  • mikola
    30.06.2023
    Ni byla sto rabic ? Adrazu b ehau na vainu !
  • Макс
    30.06.2023
    Хорошо хоть Зеленскому позвонили и попросили закрыть границу в ночь на 25-ое .Такого быдла понаехало бы ещё в 10 раз больше.
  • барадзед
    30.06.2023
    менавіта таму беларусам і трэба забараняць швэндаца па еўропам

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ5

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Моўная анамалія. У адным з раёнаў Віцебшчыны толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску6

Усплёск раку тоўстай кішкі звязаны са снэкамі і каўбасамі — вучоныя6

Візавы цэнтр патлумачыў, калі можа ануляваць запіс на падачу польскай візы2

У панядзелак чакаецца вятрыска. Будзьце асцярожныя!

Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі: У Маскве палююць на хлеб «Нарачанскі»4

Колькі ж тут Мінска! Пра новую кнігу Заміроўскай2

90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі5

У Магілёве маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

Логіка Ярмошынай: Трэба ісці на выбары, каб Лукашэнку паважалі ў Кітаі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ5

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →