Адляцеў на 40 метраў і выжыў: у Гомелі матацыкліст урэзаўся ў таксі
У інтэрнэце з'явілася відэа жудаснай аварыі ў Гомелі, як піша Blizko.by.
Матацыкліст застаўся ў прытомнасці і нават змог расказаць пра сябе ратавальнікам, якія падтрымлівалі дыялог з ім да прыезду хуткай.
Відэа: Спутнік
Хлопцу 26 гадоў, яго завуць Мікіта. Ён са шматлікімі пераломамі ў рэанімацыі — стан цяжкі. Дактары адзначаюць, што яго «збіралі па кавалках».
У таксі акрамя кіроўцы была дзяўчына. Медыкі дапамаглі ім на месцы — сур'ёзных пашкоджанняў яны не атрымалі.
Каментары