Уладзімір Пуцін знаходзіцца ў Маскве і працуе ў Крамлі. Пра гэта журналістам распавёў его прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.
«Прэзідэнт працуе ў Крамлі», — сказаў Пяскоў.
Раней шэраг тэлеграм-каналаў пісаў, што Пуцін нібыта выехаў з Масквы ў адну са сваіх рэзідэнцый у іншым рэгіёне.
Раніцай Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да арміі і насельніцтва, у якім сказаў, што людзі, якія зладзілі ваенны мяцеж, — здраднікі. Праўда, імя Прыгожына ён не назваў.
Каментары