Па даносе стукача з чат-рулеткі затрыманы 35-гадовы гарадзенец, які вітаўся словамі «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне»
За яшчэ аднаго чалавека за кратамі стукач Юрый Комар атрымаў пахвалу ад губазікаўцаў.
Антону Белаволаву 35 гадоў. Ён прайшоў тэрміновую службу ў войску, а пасля скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Цяпер мужчына працуе ў кампаніі «БелГро», якая займаецца вытворчасцю мэблі ў Гродне, займае пасаду начальніка канструктарска-тэхналагічнага аддзела.
Яго затрымалі пасля размовы са стукачом з чат-рулеткі Юрыем Комарам. Па ягоных даносах затрымалі ўжо больш за дзесяць чалавек, частка з іх пасля апынулася за кратамі.
Падчас размовы ў чат-рулетцы мужчына адказаў на прывітанне «Жыве Беларусь» і «Слава Украіне» і выказваў праўкраінскія погляды. Пасля гэтага, як паведамляюць сілавікі ў сваім канале, у яго адшукалі каментар у адным з «экстрэмісцкіх» чатаў. Цяпер мужчына затрыманы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары