Грамадства55

У Польшчы двух беларусаў будуць судзіць за шпіянаж. Ім пагражае да 10 гадоў турмы

Два беларусы адкажуць перад судом за шпіёнскую дзейнасць на тэрыторыі Польшчы. Аддзел па вайсковых справах акруговай пракуратуры ў Познані завяршыў расследаванне іх справы і вынес абвінаваўчае заключэнне, паведамляе RMF24.

Нацыянальная пракуратура Польшчы паведаміла, што падазраваных затрымалі ў красавіку 2022 года. Паводле вынікаў следства, яны прыбылі ў Польшчу пад выглядам працы ў якасці кіроўцаў.

«На падставе матэрыялаў службы вайсковай контрразведкі і матэрыялаў, сабраных падчас пракурорскага расследавання, устаноўлена, што пад выглядам працы ў Польшчы беларусы бралі ўдзел у дзейнасці вайсковай разведкі. Мужчыны збіралі інфармацыю аб Узброеных сілах Польскай Рэспублікі і інфраструктурных аб'ектах, крытычна важных для абароны краіны», — гаворыцца ў паведамленні краёвай пракуратуры.

Беларусы дзейнічалі на тэрыторыі заходняй Польшчы, засяродзіўшыся на зборы інфармацыі аб Узброеных сілах, а таксама грамадзянскіх кампаніях, звязаных з транспартам і лагістычнай дзейнасцю, як расказаў рэпарцёру RMF FM пракурор Лукаш Ваўжыняк.

Па хадайніцтве пракурора аддзела па вайсковых справах акруговай пракуратуры Познані ў дачыненні да падазраваных з моманту іх затрымання прымяняецца мера стрымання ў выглядзе часовага арышту.

Мужчынам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары5

  • Правдоруб
    21.06.2023
    По десятке им без права амнистии! Это же убежденные ябатьки, вот пускай и ждут справедливого суда на родине после гауляйтера!
  • Пётр
    21.06.2023
    Вельмі длбра што іх злавілі і будуць судзіць.
  • Кемаль
    21.06.2023
    А колькі яшчэ не выявілі? Толькі ва ўсіх структурах, што даўно тут аселі, наскрозь працуюць тук-тукі. Таму хто ў Польшчы ці Літве звяртаецца па нейкія паслугі да беларусаў (тычыцца персанальных дадзеных, фінансаў ці інфармацыі па перамашчэнні), будзьце асцярожныя. Ідзіце да палякаў ці літоўцаў, ім па барабану вы, яны будуць як проста да кліента ставіцца. А калі беларусы, якія можа і ў Беларусь ездзяць і вядуць бізнес з Беларуссю, то тут пытанні

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі4

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бацька пайшоў ваяваць ва Украіну пасля гібелі там сына, але першым пахавалі яго самога17

«Калі перайшоў на Videobel па спасылцы». Найлепшыя твіты тыдня5

Хмель у Беларусі вырошчвае адна сям'я. Тата адрадзіў, нашчадкі працягваюць2

52 ахвяры. Гісторыя міжваенных серыйных забойцаў, якія любілі Гродна2

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА16

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай6

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі4

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →