Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі падзялілася на сустрэчы з работнікамі «Еўрагандлю».
Пытанне з залы гучала наступным чынам:
— Наталля Іванаўна, якая з прачытаных кніг змагла змяніць ваша жыццё?
«Я многія мастацкія кнігі перачытвала: і Дзюма, і Гюго, і Рэмарка… Рэмарка вельмі люблю. Чытанне — гэта і памяць, і ўменне выказаць свае думкі, і ўменне правільна пісаць.
А вельмі вялікае ўражанне на мяне зрабіў Васіль Сухамлінскі. Ён змяніў мой светапогляд. Я сёння ўнукам, калі сустракаемся, чытаю яго павучальныя апавяданні.
Як асобу мяне фармавалі мае бацькі. Мая мама заўсёды казала: ніколі не бяры нічога чужога; табе людзі робяць зло, а ты ім рабі дабро; ні з кім не сварыся», — адказала Наталля Качанава.
Васіль Сухамлінскі (1918—1970) — вядомы савецкі педагог-наватар, дзіцячы пісьменнік, стваральнік педагагічнай сістэмы, заснаванай на прызнанні асобы дзіцяці найвышэйшай каштоўнасцю, на якую павінны быць арыентаваны працэсы выхавання і адукацыі.
Ён будаваў працэс навучання як радасную працу, вялікую ўвагу надаваў фарміраванню светапогляду вучняў; важная роля ў навучанні адводзілася слову настаўніка, мастацкаму стылю выкладання, складанню разам з дзецьмі казак, мастацкіх твораў, чытанню кніг.
Сухамлінскі распрацаваў комплексную эстэтычную праграму «выхавання прыгажосцю».
Дарэчы, нарадзіўся ён і ўсё жыццё, за выняткам перыяду Другой сусветнай, пражыў ва Украіне, якую зараз працягвае бамбіць Расія.
Каментары
и унуки унимательна унимаюць?
какая пацешная )