Пад Баранавічамі вясковец капаў агарод і выкапаў французскі кулямёт
Жыхар Баранавіцкага раёна выкапаў на сваім участку рарытэтны кулямёт, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Здарэнне адбылося ў Гарадзішчы.
Вясковец выкапаў кулямёт і 13 магазінаў з патронамі.
Эксперт прыйшоў да высновы, што гэта французскі кулямёт Шатэльро ўзору 1924-1929 гадоў, выраблены заводскім спосабам.
Кулямёт такога ўзору брэсцкія судовыя эксперты атрымалі для даследавання ўпершыню, раней падобнага ў іх практыцы не сустракалася. У пачатку Другой сусветнай вайны гэтую зброю выкарыстоўвалі воіны французскай пяхоты, а таксама нямецкія войскі.
Каментары