Інцыдэнт адбыўся сёння ноччу ў пасёлку Вална. Па інфармацыі тэлеграм-канала Baza, верагодная прычына пажару — атака беспілотнікам.
Цэллю начнога ўдару беспілотніка стаў тэрмінал «Таманьнефтегаз», які належыць Мішэлю Літваку, — бельгійцу рускага паходжання, прэзідэнту карпарацыі ОТЭКО, удакладняе BRIEF.
На тэрыторыі тэрмінала, піша BRIEF, пасля тэракту на Крымскім мосце разгарнулі комплекс «Панцыр-С1», але гэта не дапамагло.
Пажару прысвоены найвышэйшы ранг складанасці. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.
Таксама гэтай ноччу былі выбухі і на вайсковым аэрадроме ў Бранскай вобласці. Паводле СМІ, аэрадром атакавалі беспілотнікі УСУ.
Чытаць таксама:
Расіяне атакавалі Кіеў «Шахедамі». Усе варожыя дроны былі збітыя
У Бранскай вобласці зноў зрабілі паспяховую дыверсію на чыгунцы
Каментары