Грамадства1313

Старшыня КДБ праанансаваў «шэраг сур’ёзных акцый замежных цэнтраў» на тэрыторыі Беларусі

Па выніках чарговай нарады сілавога блока ў Лукашэнкі Іван Церцель заявіў, што КДБ прагназуе значную эскалацыю абстаноўкі па перыметры Беларусі. 

Іван Церцель. Фота: БелТА

Па яго словах, не спыняюцца спробы дэстабілізаваць сітуацыю ўнутры краіны. Як сцвярджае Церцель, неназваныя «цэнтры за мяжой» плануюць гэту дзейнасць пры падтрымцы непасрэдна куратараў, у тым ліку з ліку замежных спецслужбаў. 

Ён паабяцаў неўзабаве паказаць прыклады прадухілення тэрактаў, працы контрразведкі і матэрыялаў затрыманняў.

«У нас кожны дзень ідзе ціхая праца. Яе кіраўнік дзяржавы асабіста кантралюе, ведае ўсе нюансы. У бліжэйшы час — тыдзень-паўтара — мы пакажам вынікі гэтай працы. На жаль, не ўсе нашы грамадзяне яшчэ ўсведамляюць тую небяспеку, якая складваецца вакол іх, вакол іх сем'яў. Таму мы на прыкладзе ўжо рэальных матэрыялаў, рэальных затрыманняў, працы контрразведкі, працы падраздзяленняў па абароне канстытуцыйнага ладу, якія прадухіляюць тэракты, пакажам вось гэтыя прыклады для таго, каб нашы людзі разумелі, з чым мы маем справу», — цытуе словы кіраўніка КДБ БелТА.

Лукашэнкаўцы і раней тлумачылі масавыя рэпрэсіі ў краіне нібыта змаганнем з замежным ворагам. Прошукамі ворагаў тлумачылася і беднасць, эканамічныя праблемы.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • кока-кола
    02.05.2023
    Я сёння купіў газіроўку
    У замежжы паганым жыву
    патраз я бутельку і толька
    эс-ка-ла-цы-і-ру-ю

  • Жвір
    02.05.2023
    Ага, значыць сцэнары ўжо зацьверджаны, акторы прайшлі кастынг, парыкі з акулярамі падабраныя. Асабісты склад для выкананьня чарговага шпэктакля пашыхтаваны й праінструктаваны. Попкорн расфасаваны з улікам усіх асаблівасцяў патрабавальнага гледача БТ.
  • Алек. Ру
    02.05.2023
    Працяг тэмы з пацукамі у́ пітной вадзе І пограбам у Гомельскай вобласці для у́сяго лукашынага высадка. Ну чэсслова, як дзеці.

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі24

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету1

У Беларусі працягнулі зямельную амністыю

Лаўроў: Расія спадзяецца, што сігнал ЗША па «Арэшніку» быў успрыняты сур'ёзна3

Гнілое, затое нядорага. Як папулісцкі ўказ Лукашэнкі аб абмежаванні нацэнкі ўплывае на ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак гародніны6

21-гадовую дзяўчыну з Баранавічаў судзяць па чатырох палітычных артыкулах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі24

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →