Саму сістэму алімпіяднага руху ў Мінадукацыі змяняць не плануюць, але хочуць увесці адзіную завочную алімпіяду па ўсіх прыродазнаўчых дысцыплінах.
Фота: Настаўніцкая газета
«Туры завочнай алімпіяды будуць праводзіцца раз на два тыдні ў анлайн-рэжыме. У рэжыме відэатрансляцый выкладчыкі БДУ, якія рыхтуюць нашых дзяцей да міжнародных алімпіяд, будуць праводзіць разбор заданняў. Іх змогуць слухаць і глядзець як вучні, так і настаўнікі. На канікулах наймацнейшыя дзеці змогуць стаць удзельнікамі адукацыйных змен на базе БДУ», — расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Па яго словах, заданні будуць ускладняцца з кожным новым этапам. У першай чвэрці яны будуць адпавядаць узроўню раённай алімпіяды, у другой — гарадской, у трэцяй — рэспубліканскай, а ў чацвёртай — міжнароднай.
Сёння стартавала ўступная кампанія ў ВНУ. Хто сёння падае дакументы
«Можна прачытаць за адзін дзень». Стала вядома, калі з'явіцца «ўзорны» падручнік па гісторыі Беларусі
З 1 верасня ў дзесяцікласнікаў замест Гісторыі Беларусі з'явіцца іншы прадмет
«Патрэбен асобны раздзел». У новым школьным падручніку гісторыі раскажуць пра падзеі 2020 года
Каментары