У Докшыцах затрымліваюць людзей па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Пра гэта паведамляе краязнаўца Кастусь Шыталь.
Паводле яго інфармацыі, за апошні час пратаколы былі складзеныя на Сяргея Парцянку, Анатоля Шароха, сёння затрымалі Сяргея Дваяжонава.
Каментары