У Вілейскім раёне разбіраюць стогадовую агароджу драўлянай царквы. Новая агароджа да старой нават не будзе падобная
У Вязыні Вілейскага раёна разбіраюць стогадовую агароджу драўлянай Свята-Успенскай царквы, звяртае ўвагу канал «Спадчына».
Замест цагляных пілонаў узводзяцца новыя, але ўжо бутавыя.
Царква была пабудаваная на пачатку 20 стагоддзя.
Яна ахоўвалася ў савецкія часы як помнік драўлянага народнага дойлідства. Але ў наш час яна ахоўнага статусу не мае, піша «Спадчына».
Каментары