Усяго патроху66

«Можна і агарод узараць, і верхам на ім праехацца». За што цэняць беларускую пароду коней?

«Мы старанна рыхтаваліся да інтэрв’ю. Рабілі Гелару педыкюр, прычэсвалі», — усміхаецца Ганна Рудак, навуковая супрацоўніца НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі. І знаёміць з тым, з кім бавіць увесь свой вольны час, з кім звязаныя яе мары пра аматарскія спаборніцтвы па канкуры і прафесійныя абавязкі. Гелар — гэта конь гановерскай пароды, расказвае «Звязда.

Беларускі — універсальны 

«Мая праца звязаная з даследаваннем генетычнай карты коней, вывучаю іх якасці. Працую з верхавымі пародамі. Прагназую, ці ўдала конь будзе выступаць на спаборніцтвах. У Беларусі невялікае пагалоўе верхавых коней, з іх нам трэба выбраць найлепшых для далейшай селекцыі. Напрыклад, праводзілі эксперыменты, каб даследаваць іх стрэсаўстойлівасць», — расказвае Ганна Рудак карэспандэнту «Звязды». 

Займалася Ганна і распрацоўкай генатыпу ідэальнага верхавога каня. Вывучала, як будова цела жывёлы ўплывае на скакавыя якасці. 

Па словах Ганны Рудак, верхавыя коні звычайна вельмі патрабавальныя, пужлівыя. Ім неабходныя дарагія, добрыя кармы, цёплае стойла. А вось наша беларуская парода непераборлівая, да таго ж спакойная і стрэсаўстойлівая. Беларускіх скакуноў можна ўтрымліваць нават на вуліцы, толькі трэба карміць і паіць. 

«Гэта ўніверсальны конь! Можна і агарод узараць, і вярхом на ім праехацца». 

Падыходзіць беларуская парода коней і для дзіцячага спорту, бо нашы скакуны добрыя, далікатныя і кантактныя. Метр вышыні бяруць спакойна. У прафесійных спаборніцтвах яны пакуль не ўдзельнічаюць, але аматарскія ім па сілах.

«На жаль, цяпер папуляцыя беларускіх коней памяншаецца. Раней яны выконвалі толькі сельскагаспадарчую працу, сёння гэта ўжо не так актуальна. Таму мы стараемся арыентаваць іх на ўніверсальныя патрэбы чалавека, каб можна было аматару ўзяць і гадаваць беларускага прыгажуна, — расказвае Ганна. —

Нашы коні падыходзяць для медыцынскіх патрэб. Бо «беларус» не панясецца наўскач, будзе ісці спакойна, масажыраваць мышцы чалавека, што карысна для здароўя. Таму ўзаемадзеянне з канямі нашай селекцыі карыснае людзям з аутызмам, цэрэбральным паралічом, артрытам, траўмамі.

Калі едзеш верхам, працуюць такія мышцы, якія мы не задзейнічаем у звычайным жыцці. Да таго ж, конь — выдатны сябар, які тонка адчувае ваш эмацыйны стан». 

Навукоўцы перакананыя, што трымаць коней — выгадна, асабліва беларускую пароду. І хочуць данесці гэта да ўсіх зацікаўленых асоб.

Любоў да жывёл у спадчыну

Коней Ганна любіць з дзяцінства. З сястрой Настассяй праводзілі лета ў вёсцы, дзе ў бабулі з дзядулем была вялікая гаспадарка: каровы, авечкі. І коні. Да іх дзяўчат асабліва цягнула. 

«Ведаеце, як гэта — паехаць а 6-й раніцы па сена? О-о-о! Скошаны луг, ты збіраеш пахучае сена. А потым ляжыш на ім, глядзіш у неба, а конь вязе цябе дадому», — успамінае яна. 

Здаецца, любоў да высакародных жывёл наша гераіня атрымала ў спадчыну: імі захапляліся яе бацька і дзед. У дзяцінстве ў Ганны было шмат кніг пра пароды коней. Чытала і марыла, што ў яе таксама будзе свой гадаванец, уяўляла, як будзе клапаціцца пра яго. На жаль, у Полацку і Наваполацку, дзе правяла дзяцінства, не было конна-спартыўнай школы, як, напрыклад, у Ратамцы. Не было і прыватных школ. 

«Тады я проста адкарэктавала мару. Стала вывучаць коней. У ветэрынарную акадэмію я пайшла вучыцца разам з сястрой. Мая сястра Настасся стала ветэрынарам, я — заатэхнікам, навукоўцам. Вучылася старанна, была найлепшай на курсе. Марыла хутчэй пачаць вывучаць конегадоўлю.

Калі мне было 20 гадоў, мой дзядуля купіў на заводзе ў Глыбоцкім раёне кабылу Каштанку, — успамінае жанчына. — Верхавога тыпу з энергічным тэмпераментам. Цяжка было з ёй справіцца. Такая хуткая і рухавая, што не адны колы фурманкі паламала! Але гэта быў добры досвед у тым, чым мне хацелася займацца з дзяцінства». 

Сёння коні суправаджаюць яе, здаецца, на кожным кроку: у машыне — конь-сувенір, набыты ў майстрыхі на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску», дома — карціны, на якіх намаляваныя гэтыя высакародныя жывёлы, кнігі пра іх. 

«Калі еду верхам, адчуваю натхненне»

У 2014 годзе Ганна аформіла апеку над адным канём на ферме. Клапацілася пра яго, пакуль жывёлу не забралі гаспадары. Тады вырашыла, што надышоў час завесці свайго гадаванца.

«Праз год паехала па працоўнай нагодзе на заводскую каняферму «Палачаны», дзе выводзяць коней гановерскай пароды. Яны мне тады так моцна спадабаліся, што купіла там жарабя. Гэта справа нятанная, — усміхаецца Ганна. — Выдаткі матывавалі мяне хутчэй абараніць кандыдацкую дысертацыю. 16 лютага адсвяткавалі дзень нараджэння Гелара, яму споўнілася 8 гадоў. Зладзілі фотасесію».

Сапраўды, утрыманне каня — нялёгкая справа. На каняферме ў Жодзіне кожны гаспадар сам клапоціцца пра свайго гадаванца. У штодзённыя абавязкі Ганны ўваходзіць кармленне і паенне Гелара, шпацыр з ім. Далей ідуць чыстка і купанне каня, догляд хваста і грывы, скуры і капыт. А яшчэ трэба з’ездзіць за сенам, а летам яшчэ і папрацаваць з ім — асядлаць. 

«Гелар лянівы. Яго трэба прымушаць штосьці рабіць. Будзе стаяць, махаць хвастом, прыкідвацца, што спужаўся. Між тым, у яго ўстойлівая псіхіка. Ехала аднойчы верхам. І тут праляцеў вялізны грузавы самалёт. Думала, зараз конь спалохаецца і панясе мяне. Але не, спакойна даехалі назад. Я Гелару за гэта шчыра падзякавала. Ён разумны, у яго вельмі добрая памяць. Максімум на два тыдні магу пакінуць Гелара на маю сяброўку. Але тады ён крыўдзіцца: калі вярнуся, не хоча нават глядзець у мой бок». 

У кожнага каня свой характар. Ёсць паслухмяныя, адна заўвага гаспадара — і ўсё выконваецца. Некаторыя коні добра паводзяць сябе пад сядлом, іншыя намагаюцца скінуць свайго вершніка.

Надыход вясны Ганна збіраецца правесці з Геларам максімальна актыўна і прадуктыўна: 

«Дамовілася ўжо пра трэніроўкі. Вельмі хочацца паўдзельнічаць у аматарскіх спаборніцтвах. І асвоіць галоп. Так што Гелар будзе працаваць, каб не стаў тлустым і лянівым. А я, калі еду верхам, уяўляю сябе сапраўднай амазонкай і адчуваю натхненне!»

Каментары6

  • справка
    16.04.2023
    ЯНКА
    Письмо Короля от 1535 года Яну Микалаю Радзивиллу, Старосту Жемайтскому. Просит не привлекать жемайтов к военных делам и как аргумент: "А боярам земли Замойтской некоторых тяжкостей в том не чинил, бо они суть люди к тому не пригожие и кони в себе малые мають...., мове Руской добре не знають..."
    Можно загуглить. 
  • Kotya
    16.04.2023
    Видели бы вы как к ним в деревнях относятся 
  • Геллар
    17.04.2023
    Этот её Геллар может не ленивый а глуховат просто, поэтому и команды медленно понимает, и самолёт не услышал.

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары5

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары5

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →