Грамадства1515

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

У ім расказалі пра некалькі спраў, у тым ліку пра дыверсію ў Мачулішчах. З яго сталі вядомы новыя імёны затрыманых і абвінавачанні, якія ім выстаўляюцца. Некаторых арыштавалі сем'ямі. Арыштаваных аўтары фільма звязваюць з украінскімі спецслужбамі, але з таго, што мы пабачылі, вынікае, што прынамсі частка гэта былі людзі з беларускіх ініцыятыў ці знаёмыя такіх людзей.

Затрыманне ў Сеніцы. Скрыншот відэа АНТ

Прадпрымальнік, які, па версіі прапаганды, узяў Швяца на працу для прыкрыцця

Некаторыя з дэталяў агучваліся дзяржТБ раней.

Паводле сюжэту прапаганды, украінец Мікалай Швец, затрыманы за дыверсію ў Мачулішчах, быў знаёмы з прадстаўніком СБУ і быў навучаны кіраваць дронамі.

Спачатку яго нібыта хацелі паслаць у Расію, а пасля план змяніўся — за паўмесяца да дыверсіі сказалі, што ехаць трэба будзе на аэрадром у Мачулішчах.

Швец, сцвярджае прапаганда, меў псеўданім «Гаспар».

З Кіева мужчына выязджаў на цягніку ў Варшаву, а пасля паехаў у Лодзь да Віктара Якуціка. Якуцік, па версіі прапаганды, пазней перадаваў дроны. 

Швец спрабаваў уехаць у Беларусь двойчы. Першы раз развярнулі — ён паказаў спачатку ўнутраны расійскі пашпарт, пасля ўкраінскі, а потым нібы прасіў не ставіць адзнаку аб перасячэнні мяжы («бо бяжыць ад вайны і не хоча, каб па вяртанні былі праблемы»), пасля чаго яму адмовілі ва ўездзе. Другі раз ён заехаў паспяхова праз Расію, на рэйсавым аўтобусе з Пскова.

У пачатку лютага Швец атрымлівае дроны, адзін Якуцік перадае праз «Яндэкс. Дастаўку», другі праз свайго знаёмага — Дзяніса Сакалова. Сакалоў, як сцвярджаюць у сюжэце, раней уладкаваў Швяца на працу ў сваю праектную кампанію ў Мінску архітэктарам-тэхнікам на палову стаўкі.

Дзяніс Сакалоў. Скрыншот відэа АНТ

Кватэру для Швяца нібы шукалі яшчэ мінулай восенню. Знайшлі праз Андрэя Сцяпурку. Той знайшоў кватэру ў знаёмай бацькоў — Ларысы Кучынскай.

Ларыса Кучынская. Скрыншот відэа АНТ

Як вынікае з сюжэта, затрымалі і Кучынскую, і бацькоў Сцяпуркі. Іх прапаганда абвінавачвае ў здзяйсненні акта тэрарызму.

Айцішнік, які нібыта вёў трансляцыю з аэрадрома

У сюжэце прагучала яшчэ адно новае імя затрыманага — Дзмітрый Маставы. Айцішнік, жыхар Сеніцы. Паводле АНТ, ён прапанаваў «Беларускаму Гаюну» зліваць інфармацыю пра аэрадром. Дзмітрый нібыта наладзіў трансляцыю з камп'ютара, якая два тыдні ішла без перапынку.

Дзмітрый Маставы. Скрыншот відэа АНТ

Пазней, каб палепшыць якасць трансляцыі, ён прапанаваў павесіць дадатковую камеру на дом, сцвярджае прапаганда.

У акце тэрарызму абвінавачваюць таксама друкара Алега Сычова. Пра яго паведамлялася раней: ён быў гаспадаром катэджа ў вёсцы Чарцяж. Яму нібыта напісаў Сяргей Лапароў, муж псіхатэрапеўткі Яўгеніі Тычыцкай, з просьбай пасяліць у сябе чалавека. Каго — не ўдакладняў.

Алег Сычоў. Скрыншот відэа АНТ

Гродна. «Планаваў узарваць нафтабазу»

У сюжэце распавялі таксама пра іншых затрыманых з «сеткі СБУ», але па іншым кейсе, у Гродне (не тым, дзе быў «тэрарыст у парыку»).

Адзін з іх — расіянін Андрэй Кулікоў. Ён нібыта здымаў на фота аб'екты ў Гродне: ваенкамат Гродна і Гродзенскага раёна, вайсковую часць 41780, нафтабазу раёна Аульс, нафтабазу раёна Дзевятоўка, генконсульства РФ.

Расказваюць, што год таму Кулікоў збег ад прызыву, а трапіць у Гродна яму дапамог расійскі апазіцыянер Данііл Крынары (Кавалеўскі). У снежні Крынары затрымалі ў Гродне і экстрадзіравалі ў Расію.

Кулікоў цяпер у СІЗА, яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму) і ч. 2 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму).

Другі фігурант — беларус Вадзім Пацэнка. На кадрах допыту ён кажа, што яму нібыта паставілі задачу ўзарваць нафтабазу з дапамогай дрона і выбухоўкі.

Вадзім Пацэнка. Скрыншот відэа АНТ

Пацэнка таксама ў СІЗА, яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму).

Згодна з заявай намесніка начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанціна Бычака, усім фігурантам крымінальнай справы (незразумела, размова толькі пра Мачулішчы ці пра кейс у Гродне таксама) інкрымінуецца ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму арганізаванай групай) і арт. 356 (здрада дзяржаве).

Затрымана больш за 20 чалавек.

У фільме не прагучала пераканаўчых доказаў таго, што беларусы, якія згадваюцца ў фільме, звязаныя са Службай бяспекі Украіны ці іншымі ўкраінскімі структурамі. І «Беларускі Гаюн», і «Байпол» — гэта беларускія арганізацыі, якія выступаюць супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі, супраць вайны ва Украіне і супраць расійскага імперыялізму.

«Сетка СБУ», паказаная ў сюжэце прапаганды. Скрыншот відэа АНТ

Каментары15

  • Былых губопікаў не бывае
    05.04.2023
    Азараў, табе слова! Гэта ж тваіх рук справа -адказвай! Нявінных людзей расстаўляць, а ты і далей, будзеш сядзець,як мыш пад венікам?
  • Янка
    05.04.2023
    Про дохлых крыс в водопроводе было интереснее
  • 100%
    05.04.2023
    "на АНТ расказали..." ----- далей можна не працягваць!;)))))))

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»6

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе. Сацсеткі абурыліся іх рамантычным ФОТА17

Мужчына збіў наведнікаў на пошце ў Дрыбінскім раёне. Адна жанчына памерла ВІДЭА2

На Камароўцы прадаюць ёлачную гірлянду за 1850 рублёў3

Захаравай проста ў часе брыфінгу патэлефанавалі і сказалі не каментаваць удар балістычнай ракетай1

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Біньяміна Нетаньяху14

У Магілёве гарадскія ўлады праводзяць дзіўны конкурс — хочуць забудаваць жыллём гістарычны цэнтр горада ў абыход закону3

У інтэрнэт трапілі звесткі супрацоўнікаў Ліцэя БДУ1

Лукашэнка дэманстратыўна дазволіў, каб яго спарынг-партнёрам далі месца і час у дзяржСМІ6

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»6

Памёр дзед Колі Лукашэнкі — былы вязень ГУЛАГа, асуджаны за дапамогу «бандэраўцам»

Галоўнае
Усе навіны →