Грамадства13

Што вядома пра кадэбэшніка Аляксея Захарава, якога «Байпол» лічыць «ліквідаваным замежнікам» у Гродне

Учора «Байпол» агучыў сваю версію падзей у Гродне. Ён палічыў «ліквідацыю тэрарыста-замежніка» інсцэніроўкай і нават назваў імя магчымага выканаўцы галоўнай ролі. Распавядаем, што вядома пра гэтага чалавека. «Наша Ніва» таксама звязалася з яго жонкай.

«Аляксей Ламакін» з падробнага расійскага пашпарта і Аляксей Захараў з базы АІС «Пашпарт». Фота: АТН, «Кіберпартызаны»

Ці насамрэч «Ламакін» і Аляксей Захараў — гэта адзін чалавек, нам дакладна невядома. Разам з тым, дзве нейрасеткі, якімі карыстаюцца для праверкі падабенства твараў, выдалі вынік падабенства гэтых фота 98% і больш.

Фота з пашпарта псеўда-Ламакіна спачатку не ўдалося прабіць праз яго кепскую якасць. Аднак пазней у сюжэце дзяржТБ паказалі здымак у лепшай якасці. Па базе «Кіберпартызанаў» ён ідэнтыфікуецца як супрацоўнік КДБ Захараў Аляксей Мікалаевіч 1981 года нараджэння.

Аляксею Захараву 41 год. Ён родам з Гарадка Віцебскай вобласці. Бацька мужчыны са структур МУС, перад пенсіяй працаваў у гарадоцкім ІЧУ.

Па звестках, перададзеных «Нашай Ніве» ад «Кіберпартызанаў», у 2003 годзе Аляксей Захараў працаваў ва ўпраўленні працы, занятасці і сацыяльнай абароны Гарадоцкага райвыканкама.

Ужо ў 2004 годзе мужчына пераходзіць на працу ў часць №94017, якая знаходзіцца ў мястэчку Прудок ля Гарадка. Яна ўваходзіць у Вайскова-паветраныя сілы і войскі СПА. Часць адказвае за ўтылізацыю пратэрмінаваных боепрыпасаў (у Гарадку знаходзіцца Цэнтр утылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння), а на яе тэрыторыі ёсць пажарная часць, якая дапамагае мясцоваму МНС тушыць пажары і займаецца выратавальна-разведвальнымі работамі разам з МУС.

Вайскоўцам часці №94017 прэзентуюць лукашэнкаўскую Канстытуцыю ў 2021 годзе. Фота: «Гарадоцкі веснік»

Захараў пасля не раз вяртаўся туды.

У 2005 годзе мужчына пераходзіць на працу на Гарадоцкі льнозавод, але цягам года вяртаецца ў часць №94017. Пасля невялікага перапынку ён пачынае працаваць у «Белтэхэкспарце», а потым зноў вяртаецца ў часць №94017, а пазней пераходзіць на працу на Гарадоцкі рамонтны завод. У 2008 годзе ягоным месцам працы зноўку значыцца часць №94017, дзе ён працаваў сама меней да 2011 года.

У 2012-м у базе АІС «Пашпарт» ягоным месцам працы ўжо пазначаны КДБ. Наколькі вядома, Захараў працаваў у Віцебскім абласным упраўленні.

Адметна таксама, што ў канцы 2012 года мужчына ажаніўся, але ў базе пра гэта звестак няма (але ёсць у яго жонкі). Жонка не ўзяла ягонага прозвішча, а Захараў падпісваўся ў сацсетках яе прозвішчам.

На запыт «Нашай Нівы» пра каментар жанчына не адказала і заблакавала журналіста.

Пакуль гісторыя пакідае шмат пытанняў.

Паводле версіі прапагандыстаў, у Беларусь «Ламакіна» нібыта закінулі з Польшчы. Спачатку з 24 па 28 лютага ён жыў у Магілёве, 1 сакавіка накіраваўся ў Мінск, а пасля перабраўся ў Гродна.

Гаспадара арэнднай кватэры арыштавалі.

«Ламакін» нібыта рыхтаваў тэракт, меў выбухоўку і зброю.

Пры затрыманні ён, паводле афіцыйнай версіі, адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава, кінуў гранаты і быў паранены. Па дарозе ў бальніцу, паводле версіі сілавікоў, ён памёр.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Голден
    22.03.2023
    Получается в сюжете БТ даже не старались. Показали фотку паспорта типа террориста с лицом кгбшника. Интересно, это косяк пропагандистов или им настолько наплевать на это что они делают с расчетом на то что зрители итак схавают.
  • кринж
    22.03.2023
    Они бы не прокололись если бы взяли на роль террориста человека не связанного с КГБ. Полный провал.
  • Кот
    22.03.2023
    Теперь как в песне - Люба звезда ютуба .
    Оскара лёхе!

Рыжанкоў: Бачыў, нехта там пісаў пра нейкія правы чалавека. У ААН да Беларусі прэтэнзій няма2

Рыжанкоў: Бачыў, нехта там пісаў пра нейкія правы чалавека. У ААН да Беларусі прэтэнзій няма

Усе навіны →
Усе навіны

Восем гадоў таму губазікавец скраў з сейфа 270 тысяч даляраў. Гісторыя атрымала нестандартны працяг13

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб12

Як паскорыць атрыманне шэнгенскай візы ў Германію і Італію1

Актывісты прыехалі на польска-беларускую мяжу «блакаваць рух». Але гэта блакаванне ўмоўнае10

«За раз сабраў 500 грыбоў!» Беларус навучыўся беспамылкова вызначаць суперураджайныя паляны1

У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану1

Колькасць нараджэнняў у Мінску падскочыла 3 ліпеня на 175%2

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыжанкоў: Бачыў, нехта там пісаў пра нейкія правы чалавека. У ААН да Беларусі прэтэнзій няма2

Рыжанкоў: Бачыў, нехта там пісаў пра нейкія правы чалавека. У ААН да Беларусі прэтэнзій няма

Галоўнае
Усе навіны →