Вайна88

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Заява Крамля пра размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — крык адчаю і чарговая хваля канфрантацыі з Захадам.

Ракетный комплекс "Искандер"
Ракетныя комплексы «Іскандэр» могуць выступіць носьбітамі тактычнай ядзернай зброі, якую Расія збіраецца размясціць ў Беларусі. Фота: Wikipedia Commons

Такое меркаванне ў сваім відэастрыме выказаў вайсковы эксперт Алег Жданаў. Прыняўшы рашэнне аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, Пуцін вырашыў пасварыцца з усімі. Гэта рашэнне таксама ідзе ўразрэз з устаноўкамі Кітая, які настойліва заклікаў да невыкарыстання ядзернай зброі ў вайне.

Зброя будзе знаходзіцца ў юрысдыкцыі Расійскай Федэрацыі, але тэрытарыяльна — гэта Беларусь.

Гэта азначае, што краіны НАТА ўключаць Беларусь у пералік магчымых праціўнікаў. Беларусь таксама патрапіць у спіс краін для ядзернага ўдару. Такое рашэнне сведчыць аб тым, што Лукашэнка паступова саступае свае пазіцыі ў плане экспансіі Расіі.

Заява Крамля аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — крык адчаю, мяркуе ўкраінскі эксперт. Крэмль ужо не ведае, як спыніць сваё паражэнне. Гэта апошні яго козыр. Пуцін хоча запалохаць у першую чаргу НАТА, бо асноўнымі кірункамі прымянення тактычнай ядзернай зброі могуць быць балтыйскія краіны і Польшча.

На думку эксперта, супраць Украіны няма сэнсу яе выкарыстоўваць. На мяжы Беларусі знаходзіцца малакаштоўнае са стратэгічнага пункту гледжання Палессе. А тактычная зброя мае малы радыус паражэння.

Пакуль гэта толькі словы. Але калі яны стануць справай, то гэта ператворыцца ў сур'ёзны канфлікт з НАТА

Нягледзячы на гучныя заявы, застаецца пытанне тэхнічнага стану ядзерных боезарадаў і іх гатоўнасці да выкарыстання, адзначае Жданаў.

Чытайце яшчэ:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Расійскі эксперт прызнаў перавагу тактыкі ўкраінскай арміі

Каментары8

  • кто дапусціў мазаічнага псіхапата да ўлады?
    27.03.2023
    Дзякуй Ясветам, Ці ты дурны, ці што? Света якім бокам да таго, што 25 гадоў таму лукавы гаўляйтэр падпісваў "таежнае гасударства"?
  • Усе вельмі вельмі кепска
    27.03.2023
    Як бы гэты крык ня стаў апошнім што пачуе Ўкраіна...
  • Ясветы такія ясветы
    27.03.2023
    кто дапусціў мазаічнага псіхапата да ўлады?, усе гэта пачалося з 20, ты яўляеш вайну ў 18, 19 годзе, ўяўляеш што лукашэнка ў 18 ці нават 19 пагаджаецца наўмовы пуціна?
    Хто дапусціў яго да ўлады? Тыя каму важней была кілбаса чым мова. Дзе быў ваш БобарікО ў 95, мо за Пазняка галасаваў ці на мітынгі ў 1996, у 1999 і 2000 выходзіў???

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →