Аляксей Арастовіч назваў трактоўку рускай мовы як «мовы агрэсара» псіхалагічным адхіленнем
Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч, нядаўна звольнены са сваёй пасады, у сваім тэлеграм-канале выказаўся ў абарону рускай мовы. Ён лічыць, што абагульненні ў гэтым выпадку неправамерныя, як і ўскладанне на гэтай аснове калектыўнай віны.
У сваім допісе Арастовіч сцвярджае наступнае:
1. Неправамерная генералізацыя (абагульненне) — прыкмета адхілення. Сутнасная прыкмета агрэсара — агрэсіўнасць, гвалтаўніка — гвалтаванне, забойцы — забойства.
А вось абагульненне па неістотнай прыкмеце, якой у гэтым выпадку з'яўляецца мова — гэта паказчык няздольнасці вызначаць з'явы.
2. Ускладанне калектыўнай віны па прынцыпе неправамернага абагульнення — гэта непрызнанне суб'ектнасці асобы і адмаўленне свабоды волі.
А гэта, у сваю чаргу, — паказчык няздольнасці адрозніваць рэальныя псіхічныя працэсы, якія вызначаюць і падахвочваюць чалавека, ад сваіх уяўленняў пра гэта.
3. Наяўнасць хоць бы аднаго носьбіта / карыстальніка рускай мовы, які адмаўляе агрэсію, пуцінскую ідэалогію і практыку, агрэсію супраць Украіны, прыніжэнне ўкраінскай мовы і культуры азначае, што паміж выкарыстаннем рускай мовы і агрэсіўнасцю да ўкраінскай непасрэднай сувязі няма.
А так як такіх носьбітаў ці карыстальнікаў — не адзінкі, а мільёны, то прыпісванне рускай мове агрэсіўнасці да ўкраінскасці як самаўласцівай прыкметы — гэта паказчык няздольнасці вызначыць рэальныя сувязі паміж прычынай і наступствам.
Каментары